Жыхары Белаазёрску паскардзіліся на тое, што вазы з кветкамі, што ўпрыгожвалі горад, раптоўна зніклі. Ім далі адказ камунальшчыкі.
ЖКГ выкопваюць кветкі з клумбаў
Вазы з дэкаратыўнымі дрэвамі і кветкамі, якія ўпрыгожвалі вуліцы Белаазёрска, нечакана зніклі. Мясцовыя жыхары занепакоіліся: куды падзеліся вялікія вазы з хрызантэмамі, верасам і геранню, што яшчэ нядаўна стаялі ўздоўж цэнтральных вуліц, каля аўтобусных прыпынкаў і гарадскога парку. Некаторыя нават заўважылі, як работнікі ЖКГ выкопваюць кветкі, што толькі ўзмацніла падазрэнні.
Чытайце таксама: «Лес — нашае багацце?»: былога гендырэктара лесгаса будуць судзіць за хабары
Пасля скаргаў гараджан у «Бярозаўскім ЖКГ» патлумачылі, што нічога дзіўнага не адбылося. Паводле іх слоў, усе дэкаратыўныя вазы і расліны былі закуплены для добраўпарадкавання Белаазёрска і Бярозы, але перад святам абласных «Дажынак-2025», якія сёлета прымаў Белаазёрск, усе кампазіцыі сабралі ў гэтым горадзе, каб стварыць святочнае аздабленне.
Пасля заканчэння свята частку ваз з кветкамі вярнулі ў Бярозу, а іншыя кампазіцыі — пакінулі ў Белаазёрску. Што да выкапвання кветак, у ЖКГ гэта патлумачылі планавымі восеньскімі працамі па азеляненню тэрыторый. Маўляў, аднагадовыя расліны, як хрызантэмы і герань, восенню здымаюць, каб сабраць расаду і нарыхтаваць насенне для новага сезону.
Аднак такое тлумачэнне не адказвае на галоўнае пытанне — чаму клумбы і вазы не вярнуліся на свае месцы. Жыхары адзначаюць, што пасля свята горад выглядае значна бяднейшым: пустыя месцы, дзе раней былі кветкі, і зніклыя дэкаратыўныя вазы пакідаюць уражанне занядбанасці. І хоць у ЖКГ сцвярджаюць, што гэта «часовая мера», пытанняў пасля іх адказаў стала яшчэ больш.
Многіх жыхароў Белаазёрску рассмяшыў такі адказ ад камунальшчыкаў, што вынікае з рэакцый пад публікацыяй навіны ў мясцовым медыя.
У іншых рэгіянальных каналах людзі таксама пакінулі свае каментары на гэты конт.
Чытайце таксама: Пад Кіраўскам пасадзілі расійскія дубкі: «як сімвал жыцця і надзеі»
У Чубакова мядзведзь прыйшоў на падворак і пашкодзіў некалькі вулляў. Мясцовыя распавядаюць пра іншыя сустрэчы…
Помимо Оршанского мясоконсервного комбината, к агрокомбинату «Дзержинский» планируют присоединить еще два предприятия — птицефабрику и…
Люди спрашивают: если прокуратура заинтересовалась песком, то почему бы не разобраться, почему легально купить песок…
Жительница Барановичей нашла мастера для ремонта гаража через интернет, но вместо работы потеряла круглую сумму.…
З 1 кастрычніка ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рысь. Забіць адну жывёлу каштуе 200…
Горячую воду отключат с 5 по 9 октября. Получается, пинчане дождались и Дня города, и…