У сваім TikTok беларуска распавяла, чаму ёй не падабаецца курыца ад вядомай беларускай фірмы. Ёй адказалі людзі.
Мяса кураня-бройлера маркі "Дзяржынка". Скрыншот з відэа ў TikTok
Беларуска Ганна распавяла ў сваім TikTok пра тое, што менавіта ёй не спадабалася ў курыцы ад вядомай фірмы «Дзяржынка». Меркаванні людзей раздзяліліся.
Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса
Раней BGmedia ўжо паведамляла, што прадукцыя ад «Дзяржынкі» трапляла пад шквал крытыкі. Мінулым разам прычынай стала сітуацыя, калі на ўпакоўцы цыплёнка-бройлера была пазначана большая цана, чым апынулася пры аплаце. У гэтым асабіста пераканалася адна з пакупніц у беларускай краме. Там жанчына спрабавала аспрэчыць кошт за курыцу, але ёй адмовілі.
Гэтым разам пытанне ўзнікла ў іншым. У TikTok з’явілася відэа, на якім бачна, што ў курыных бёдрах на костках ад «Дзяржынкі» вялікая колькасць скуры. «Да мякаці бядра тут дадаецца яшчэ такая вось матня», — заўважае аўтарка відэа. «Нават калі гэта неабходная частка, якая злучае два кумпякі, у мяне пытанне: чаму з васьмі кавалкаў курыцы няма ніводнага, дзе б не было гэтай хр*ні?», — задаецца пытаннем жанчына.
Далей на відэа Ганна акуратна зрэзала лішнюю скуру і паклала яе на кантрольныя вагі. Прыбор паказаў 100 грамаў. Пры гэтым жанчына адзначыла: «Ніхто ў нас у сям’і такое г**нішча з пер’ямі не любіць».
@anyaganyaНе ожидала что видео залетит Вынуждена пояснить для всех неравнодушных комментаторов. ⬇️⬇️⬇️ Под названием «бедро на кости» должна продаваться СООТВЕТСВУЮЩАЯ этому названию часть курицы. Не кожа со спины, не жопа, а именно часть бедра с кожей ТОЛЬКО с бедра. 100гр, это не много (для одной покупки). Можно пустить на фарш/ пожарить и т.д., при условии, что вы осознанно заплатили за эту кожу потому что именно ее и покупали. В моем случае, это оказалось неприятным бонусом. Накладывали в пакет из холодильника. Оплата на месте у прилавка. Проверять даже мысли не было. Теперь буду!♬ nhạc nền — Nhạc Thiếu Nhi
У каментарах пад відэа меркаванні людзей падзяліліся. З аднаго боку, сустрэліся каментатары, якія не знайшлі ў сітуацыі нічога дрэннага.
З іншага боку, жанчыну многія падтрымалі. Некаторыя адзначылі, што фірма «Дзяржынка», акрамя залішняй скуры у мясе, вядомая і іншымі праблемамі.
Чытайце таксама: Беларуска паказала, чым кормяць у бальніцы Брэста. Гэта выклікала спрэчкі ў людзей
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…
28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…
Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…
Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…
У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…