У двары новага мікрараёна ў Касцюковічах ужо доўгі час стаіць лужа, якая не высыхае пасля дажджоў. Да навядзення парадку жыхарам давядзецца пачакаць.
Лужа каля дома ў новым мікрараёне Касцюковічаў. Фота: "Голас Касцюкоўшчыны"
У новым мікрараёне Касцюковічаў, які мясцовыя жыхары называюць «абвгдэйкай», адразу пасля дажджу перад домам №1 з’яўляецца вялікая лужа.
Чытайце таксама: Фермерская техника превратила дорогу в Высоком в грязевое месиво — жители просят чиновников принять меры
Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Голас Касцюкоўшчыны», якое вырашыла разабрацца з сітуацыяй, нягледзячы на тое, што самі жыхары пакуль не пісалі афіцыйных скаргаў. Але праблема настолькі відавочная, што абыходзіць яе ўжо ніхто не можа — апроч, бадай, камунальнікаў.
Пасля навальніц вады проста няма куды сцякаць. Пешаходы пакуль праходзіць могуць, але выгляд двара вымушае чакаць лепшага.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сідарэнка прызнаў, што вада не сыходзіць праз гліністы грунт. Пакуль будавалі інжынерныя сеткі да новага дома на 20 кватэр, праблему, здаецца, не заўважалі.
З яго слоў: да канца тыдня ЖКГ зробіць часовы водаадвод — у выглядзе латка або траншэі; падсыпку рабіць не будуць, бо «будзе больш бруду»; поўны рамонт адкладаюць да вясны, калі завязуць грунт, разраўняюць тэрыторыю і засеюць газон.
Работы выконваць будзе жылкамунгас, бо двор стаіць на іх балансе. А жыхарам, традыцыйна для нашых рэалій, прапануюць тое, што яны ўмеюць лепш за ўсё — чакаць.
Чытайце таксама: «Поврежденный асфальт не заделали. Позор». Жители Барановичей недовольны тем, что сделали с улицами в центре
Приятный вечер за разговорами обернулся для пинской семьи кражей. Гость, которому доверились, ушел не с…
У Багданаўцы чыноўнікі разам з БРСМ зладзілі пампезны мітынг дзеля адкрыцця звычайнай таблічкі з QR-кодам.…
Обычный поход беларуса в магазин на 54 рубля вызвал бурю споров. Люди обсуждают, как быстро…
Горожане недовольны, что чиновников волнуют только Боровки. А местные считают это справедливым, ведь в их…
У Быхаўскім раёне працягваюць расказваюць пра «тысячы кіламетраў» адрамантаваных дарог, але самі мясцовыя жыхары паказваюць…
В Дрогичине два Volkswagen столкнулись на «слепом» перекрестке. Узнали подробности.