Categories: Новости

«Падзея сусветнага маштабу»: У Лунінецкім раёне з помпай адкрылі таблічку з QR-кодам

У Багданаўцы чыноўнікі разам з БРСМ зладзілі пампезны мітынг дзеля адкрыцця звычайнай таблічкі з QR-кодам. Не абышлося без аўтаматаў Калашнікава.

Share

Па ўсёй краіне у рамках праекта «Лічбавая зорка» ад БРСМ адкрываюць таблічкі з QR-кодам каля розных помнікаў. На сёння адкрыццё звычайнай таблічкі не абыходзіцца «без помпы»: гэтым разам такое святкаванне адбылося ў Лунінецкім раёне у аграгарадку Багданаўка.

Урачысты мітынг у Багданаўцы. Фота: «Лунінецкія навіны»

Чытайце таксама: В Бресте открытие таблички с QR-кодом превратили в показуху с чиновниками, священником и школьниками в стойке смирно

Дырэктар мясцовай сярэдняй школы Алена Ярмольчык выступіла з прывітальным словам, а вучні навучальнай установы распавялі прысутным пра гісторыю Багданаўкі і стварэнне мемарыяла, піша выданне «Лунінецкія навіны».

На адкрыцці таблічкі з QR-кодам прысутнічалі пракурор Лунінецкага раёна Юрый Пракапчук і першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Шчур. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі да помніка кветкі і вянкі.

Фотасправаздача. Крыніца: «Лунінецкія навіны»

Звяртаючыся да прысутных, Юрый Пракапчук адзначыў, што дзякуючы такой таблічцы кожны ахвотны зможа падрабязней даведацца пра падзеі, якія адбываліся на Лунінеччыне ў 1941–1945 гадах.

Пры гэтым пракурор нагадаў пра расследаванне, якое вядзе Генеральная пракуратура Беларусі па фактах «генацыду беларускага народа» ў гады вайны і ў пасляваенны перыяд. Паводле следства, працягваюць адкрывацца новыя сведчанні пра злачынствы нацыстаў, якія масава знішчалі жыхароў Беларусі варварскімі метадамі.

Мітынг не абышоўся без аўтаматаў Калашнікава. Фота: «Лунінецкія навіны»

«Па планах гітлераўцаў, 75% мясцовага насельніцтва павінны былі ліквідаваць, астатніх — выкарыстаць як рабоў», — адзначаюць у мясцовай газеце. Але не ўдакладняюць, ці згадваў пракурор пра нацыянальнае паходжанне забітых жыхароў краіны (большасць гарадскога насельніцтва краіны складалі габрэі – рэд. BGmedia).

Таблічка з QR-кодам. Фота: «Лунінецкія навіны»

Пасля афіцыйных прамоў дарослыя і дзеці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. А двум падлеткам, якія стаялі каля помніка, чамусьці ўручылі аўтаматы Калашнікава (АК-74) — навошта гэта было на школьным мерапрыемстве, так ніхто і не патлумачыў.

Чытайце таксама: Память под протокол: в Гродно провели митинг из-за таблички с QR-кодом

Recent Posts

«Вы бы хоць у людзей спыталі»: на ўездзе ў Вілейку ўсталявалі танк

На ўездзе ў Вілейку з’явіўся танк у гонар вызвалення горада ў Другую сусветную вайну. Аднак…

27.08.2026

Шесть домов по 45 рублей. Как беларуские деревни превращаются в распродажу прошлого

В Пирониме шесть пустующих домов отдают по 45 рублей. Еще дешевле на бумаге — старинные…

27.08.2026

«Приняли меры, чтобы принять меры»: ГАИ объяснила, зачем в Бресте закрыли переходы на Гоголя

ГАИ объяснила закрытие пешеходных переходов на Гоголя подготовкой к учебному году. Брестчане ответ не оценили…

27.08.2026

У Касцюковічах асфальт у двары школы назвалі «падарункам». Але ён мусіў там быць і без гэтага

Райгазета падзякавала дарожнаму прадпрыемству за абнаўленне пакрыцця каля школы, аднак цвёрдае пакрыццё там прадугледжана санітарнымі…

27.08.2026

Зноў закрываюць КПП на беларуска-расійскай мяжы. Каля яго ўпаў беспілотнік

Беларускіх кіроўцаў разварочваюць яшчэ да пункта пропуску. Расейскія памежнікі пацвердзілі падзенне беспілотніка каля КПП. Гэта…

27.08.2026

177 населеных пунктаў вывелі з зон радыеактыўнага забруджвання. Але вынікі замераў не апублікавалі

З 2027 года з пераліку зон радыеактыўнага забруджвання выключаць 177 населеных пунктаў. Вынікаў замераў улады…

27.08.2026