У Віцебскай вобласці зноў фіксуюць мядзведзяў — у тым ліку ў Сенненскім раёне. Гэта адбываецца на фоне змяншэння мясцовага насельніцтва.
Буры мядзьведзь у лесе. Фота: Janko Ferlič/Unsplash
У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці фотапастка нядаўна зафіксавала мядзведзя. Дзе менавіта гэта адбылося, не паведамляецца, але відэа і фота хутка разышліся ў сацсетках. Для мясцовых жыхароў такая сустрэча ўсё яшчэ рэдкасць, хоць афіцыйна адзначаюць, што драпежнікаў у рэгіёне становіцца больш.
Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла
Паводле ацэнак спецыялістаў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, на пачатак 2025 года ў краіне налічвалася 1066 бурых мядзведзяў. Пры гэтым каля 750 з іх жыве менавіта ў Віцебскай вобласці — гэта найбуйнейшая папуляцыя ў краіне. Яшчэ два дзесяцігоддзі таму, па ацэнках экспертаў, мядзведзяў было ўсяго каля 100–200.
Апошні выпадак у Сенненскім раёне — не адзіны. 31 сакавіка ў інтэрнэце з’явілася яшчэ адно фота мядзведзя, зробленае ўжо ў Крупскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра розных жывёл. У мінулым годзе мядзведзяў і нават мядзведзянят таксама заўважалі ў лясах на мяжы Аршанскага, Лёзненскага і Дубровенскага раёнаў, дзе знаходзяцца вялікія лясныя масівы.
Сітуацыя дэманструе цікавую тэндэнцыю: у той час як колькасць людзей у некаторых раёнах вобласці паступова змяншаецца, колькасць буйных дзікіх жывёл расце. Меншая гаспадарчая актыўнасць і вялікія лясныя тэрыторыі робяць рэгіён больш камфортным для драпежнікаў.
Напрыклад, паводле дадзеных апошняй статыстыкі Белстата, у Сенненскім раёне насельніцтва за год зменшылася з 18 132 да 17 677 чалавек. Сам горад Сянно таксама страціў каля сотні жыхароў: цяпер там пражывае каля 6 874 чалавек. Гэта робіць яго адным з самых малых гарадоў краіны па колькасці насельніцтва. У пасёлку Багушэўск колькасць жыхароў таксама знізілася — з 2 259 да 2 222.
Рост папуляцыі мядзведзяў ужо паўплываў і на дзяржаўныя рашэнні. З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі ўпершыню ў гісторыі незалежнай краіны афіцыйна дазволілі паляванне на чырвонакніжнага бурага мядзведзя — як меру рэгулявання папуляцыі і для зніжэння рызыкі канфліктаў паміж людзьмі і дзікімі жывёламі.
Пры гэтым экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна ў размове з BGmedia паведаміла, што інфармацыя пра павялічэнне колькасці мядзьведзяў перабольшаная, а такое рашэнне прынялі праз інтарэс паляўнічых. «І рысей і мядзьведзяў у нашай краіне нармальна па колькасці: так як мае быць ў краіне, якая больш чым на 40% пакрыта лесам і мяжуе з вялікім Еўразійскім арэалам мядзьведзя і рысі з паўночна-ўсходняй мяжы. Проста грошы патрэбныя за паляванні», — сцвярджае эколаг.
Важна адзначыць, што сустрэча з мядзведзем у прыродзе краіны ўсё яшчэ застаецца рэдкай падзеяй. Але апошнія выпадкі ў Віцебскай вобласці паказалі, што драпежнікі паступова вяртаюцца ў тыя месцы, дзе раней іх амаль не бачылі.
Чытайце таксама: Насельніцтва Брэсцкай вобласці працягвае змяншацца: што змянілася за год
Дорожники начали укладку асфальта в час пик. Автомобилисты жалуются на километровые пробки и неудобные маршруты.
Власти считают, что нововведение повысит эффективность планирования грузоперевозок. Беларусы уверены, что это очередной способ заработать…
По мнению чиновников, обрезка, удаление, кронирование деревьев и кустарников повышают эстетическую привлекательность улиц Бреста.
После таяния снега в Пинске обнажились свалки во дворах и на пустырях. Чиновники пугают штрафами…
В Бресте разгорелся скандал вокруг школьного питания. Прокуратура сообщила о возбуждении уголовного дела по факту…
Схема с подсадками и пересадками в автобусы за деньги работает всегда, когда перед пунктом пропуска…