Categories: Новости

«Людзей становіцца менш, а мядзведзяў — больш?»: У Віцебскай вобласці зноў заўважылі драпежнікаў

У Віцебскай вобласці зноў фіксуюць мядзведзяў — у тым ліку ў Сенненскім раёне. Гэта адбываецца на фоне змяншэння мясцовага насельніцтва.

Share

У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці фотапастка нядаўна зафіксавала мядзведзя. Дзе менавіта гэта адбылося, не паведамляецца, але відэа і фота хутка разышліся ў сацсетках. Для мясцовых жыхароў такая сустрэча ўсё яшчэ рэдкасць, хоць афіцыйна адзначаюць, што драпежнікаў у рэгіёне становіцца больш.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Паводле ацэнак спецыялістаў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, на пачатак 2025 года ў краіне налічвалася 1066 бурых мядзведзяў. Пры гэтым каля 750 з іх жыве менавіта ў Віцебскай вобласці — гэта найбуйнейшая папуляцыя ў краіне. Яшчэ два дзесяцігоддзі таму, па ацэнках экспертаў, мядзведзяў было ўсяго каля 100–200.

Буры мядзведзь ляжыць у бярлозе. Ілюстрацыйнае фота

Апошні выпадак у Сенненскім раёне — не адзіны. 31 сакавіка ў інтэрнэце з’явілася яшчэ адно фота мядзведзя, зробленае ўжо ў Крупскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра розных жывёл. У мінулым годзе мядзведзяў і нават мядзведзянят таксама заўважалі ў лясах на мяжы Аршанскага, Лёзненскага і Дубровенскага раёнаў, дзе знаходзяцца вялікія лясныя масівы.

Што змянілася ў Віцебскай вобласці?

Сітуацыя дэманструе цікавую тэндэнцыю: у той час як колькасць людзей у некаторых раёнах вобласці паступова змяншаецца, колькасць буйных дзікіх жывёл расце. Меншая гаспадарчая актыўнасць і вялікія лясныя тэрыторыі робяць рэгіён больш камфортным для драпежнікаў.

Напрыклад, паводле дадзеных апошняй статыстыкі Белстата, у Сенненскім раёне насельніцтва за год зменшылася з 18 132 да 17 677 чалавек. Сам горад Сянно таксама страціў каля сотні жыхароў: цяпер там пражывае каля 6 874 чалавек. Гэта робіць яго адным з самых малых гарадоў краіны па колькасці насельніцтва. У пасёлку Багушэўск колькасць жыхароў таксама знізілася — з 2 259 да 2 222.

Дазвол на паляванне на мядзьведзяў

Рост папуляцыі мядзведзяў ужо паўплываў і на дзяржаўныя рашэнні. З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі ўпершыню ў гісторыі незалежнай краіны афіцыйна дазволілі паляванне на чырвонакніжнага бурага мядзведзя — як меру рэгулявання папуляцыі і для зніжэння рызыкі канфліктаў паміж людзьмі і дзікімі жывёламі.

Пры гэтым экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна ў размове з BGmedia паведаміла, што інфармацыя пра павялічэнне колькасці мядзьведзяў перабольшаная, а такое рашэнне прынялі праз інтарэс паляўнічых. «І рысей і мядзьведзяў у нашай краіне нармальна па колькасці: так як мае быць ў краіне, якая больш чым на 40% пакрыта лесам і мяжуе з вялікім Еўразійскім арэалам мядзьведзя і рысі з паўночна-ўсходняй мяжы. Проста грошы патрэбныя за паляванні», — сцвярджае эколаг.

Важна адзначыць, што сустрэча з мядзведзем у прыродзе краіны ўсё яшчэ застаецца рэдкай падзеяй. Але апошнія выпадкі ў Віцебскай вобласці паказалі, што драпежнікі паступова вяртаюцца ў тыя месцы, дзе раней іх амаль не бачылі.

Чытайце таксама: Насельніцтва Брэсцкай вобласці працягвае змяншацца: што змянілася за год

Recent Posts

«Это, похоже, новый тренд среди молодежи». В Барановичах неизвестные люди оставляют эскрименты в подъездах

Местные жители возмущены выходками какальщиков, а коммунальщики отказываются убирать за ними фекалии.

14.10.2026

У Аршанскім раёне нараджальнасць упала на 22,5%. Чыноўнікі прапануюць узмацніць тлумачальную працу

Аршанскі райвыканкам паведаміў пра падзенне нараджальнасці на 22,5%, але не ўдакладніў, за які перыяд і…

14.10.2026

«Или опоздает, или вообще не приходит». Как горисполком отреагировал на жалобу брестчанки на автобусы №37 и 38

Чиновники решили отвечать на недовольство горожан в соцсетях. Первой темой стала нестабильная работа общественного транспорта.

14.10.2026

У Брэсцкай вобласці знайшлі больш за 200 пустых дамоў, якіх няма ў дзяржаўным рэестры

У Брэсцкай вобласці выявілі больш за 200 пустых дамоў, звестак пра якія няма ў адзіным…

14.10.2026

Под Гомелем хотят построить комплекс по переработке отходов. Жители опасаются за реку Уза

В Гомельском районе выбирают место для комплекса по переработке строительных, медицинских и промышленных отходов. Замечания…

14.10.2026

Давал показания против избитых журналистов и быстро стал полковником: Ленинский РОВД Бреста получил нового начальника

Милицию Ленинского района Бреста возглавил Максим Лукьянчик. Ранее он руководил РОВД в Ганцевичах и Столине.

14.10.2026