Categories: Новости

Махляры ў Беларусі зноў пагражаюць «палітычнымі» артыкуламі

Аферысты паведамляюць беларусам пра крымінальны пераслед за «экстрэмісцкую дзейнасць» і выманьваюць грошы.

Share

Махляры ў Беларусі вынаходзяць новыя спосабы выманьвання грошай. Улічваючы працяглыя жорсткія рэпрэсіі ў краіне і страх грамадзян перад так званымі праваахоўнымі органамі, яны пачалі ціснуць на беларусаў, прадстаўляючыся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю.

Чытайце таксама: У Беларусі ліквідуюць вядомы сэрвіс па продажы квіткоў. Следства прыцягнула «палітычны» артыкул

Аферысты тэлефануюць людзям праз мэсэнджары і паведамляюць, што з іх банкаўскіх рахункаў нібыта ажыццяўлялася фінансаванне экстрэмісцкіх фармаванняў, узброенных сілаў замежных дзяржаваў ці іншай «антызаконнай дзейнасці». Аб гэтым паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю (КДК).

Пасля такой маніпуляцыі махляры прапануюць грамадзянам «задэклараваць» свае грашовыя зберажэнні праз перавод на нібыта «бяспечны рахунак». Дадаткова яны прапануюць падпісаць дакументы аб неразгалошванні інфармацыі, каб стварыць уражанне, што гэта сапраўдныя супрацоўнікі КДК.

Сёлета фіксаваліся падобныя выпадкі: аферысты прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ і пагражалі завесці крымінальную справу, калі чалавек не перавядзе грошы на іншы рахунак «для адкупу». Пра гэта інфармавалі на сайце Следчага Камітэта.

Што сказалі ў Камітэце дзяржкантролю

КДК папярэдзіў, што праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы ніколі не просяць пераводзіць грошы на «бяспечныя рахункі» ці банкаўскія карткі трэціх асобаў.

«Калі вам патэлефанавалі з такой прапановай, ведайце: гэта — махляры. У такіх выпадках трэба неадкладна абмеркаваць дадзеную сітуацыю з родзічамі і блізкімі людзьмі. Не ўсталёўвайце па іх просьбе праграмы на тэлефон ці камп’ютар, не раскрывайце сваіх канфідэнцыйных дадзеных, ні ў якім разе не пераводзьце свае грошы невядомым асобам. Калі вы сталі ахвярай махляроў — неадкладна звярніцеся ў органы ўнутраных справаў. У выпадку, калі махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў Камітэта дзяржкантролю, паведамьце аб гэтым дзеля ўласнай бяспекі ў КДК», — адзначылі ў ведамстве.

Чытайце таксама: Які ты тып беларусаў за мяжой? Тэст для сваіх

Recent Posts

Жыхары Оршы раскрытыкавалі жартоўнае відэа раённай газеты і нагадалi пра рэальныя праблемы горада

Каментары хутка ператварыліся ў спіс прэтэнзій да грамадскага транспарту, стану прыпынкаў і гарадской інфраструктуры.

17.06.2026

«Быццам нехта дапамог: соллю пасыпалі траву». Як у Мiёрскім раёне адрэагавалі на разгром могілак каровамі

Галоўная праблема пасля разгрому могілак для чыноўнікаў заключаецца не ў тым, як абараніць пахаванні і…

17.06.2026

«Плюс 47 рублей в чеке»: брестчанка рассказала о странной ситуации в магазине «Маяк»

Брестчанка заявила в Threads, что в магазине «Маяк» на Карьерной ей пробили лишние товары на…

17.06.2026

«Там была хорошая плитка» или «давно пора менять»? В центре Бреста обновляют покрытие возле памятника 1000-летию города

Одни брестчане считают ремонт плитки необходимым, другие уверены, что старое покрытие было вполне нормальным.

17.06.2026

«Для простых людзей штрафы, а тут чакаюць»: пасля роліка ў TikTok лесгас паабяцаў скасіць сумнік

Жыхарка вёскі Заброддзе паскардзілася на зарослы сумнікам участак лесгаса. Пасля розгаласу ў TikTok праблему паабяцалі…

17.06.2026

Житель Кобрина пожаловался на антисанитарию на соседнем балконе — его облюбовали голуби

Житель Кобрина пожаловался на антисанитарию из-за голубей на соседнем балконе. Разбираем ситуацию, реакцию соседей и…

16.06.2026