Categories: Новости

«Проста плачу, не магу спыніцца»: Жыхары Мінска б’юць трывогу праз вырубку дрэваў

На вуліцы Чычурына мінчане заўважылі, што сад, які радаваў людзей, парадзеў і застаўся без прыгожых кустоў. Жыхары сталіцы баяцца страты зялёных зонаў.

Share

Мінчане ўсё часцей пераймаюцца за стан зялёных насаджэнняў у сваім горадзе. Апошняй нагодай для хвалявання людезй стала сітуацыя з вырубкай кустоў і дрэваў на вуліцы Чычурына.

Чытайце таксама: У Гродне скардзяцца на рэканструкцыю сквера на Дарвіна

Жыхарка сталіцы апублікавала пост у Threads, у якім паказала, што адбылося з садам на Чычурына. У сваім допісе яна не стрымала эмоцый: «Я проста, вось у шоку без слоў. Слёзы цякуць ракой, а вакол заліваюцца салаўі. Для мяне гэта заўжды страта, ну як так, навошта. Я проста плачу, не магу спыніцца», — дзеліцца яна.

 

View on Threads

 

На кадрах, апублікаваных беларускай, відаць паваленыя на зямлю кусты дрэваў, а таксама парадзелы сад. Для параўнання жанчына дадала і іншыя кадры, на якіх можна заўважыць, як месца выглядала раней — з пышнымі яблынямі і каштанамі, што радавалі вока жыхароў яшчэ напачатку вясны.

Як адзначаюць мінчане, у гэтым месцы запланавана будоўля новага мікрараёна. Аднак у многіх людзей узнікаюць пытанні, чаму тое адбываецца на шкоду зялёным зонам.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Чаму гэта турбуе мінчан?

Аўтарка допісу адзначыла, што праблема з вырубкай дрэваў тычыцца як і прыгажосці раёна, так і захавання біяразнастайнасці. Так, яна прывяла ў прыклад тых жывёлаў, што пражывалі на тэрыторыі сада: «Тут я зайца раніцай бачыла месяц таму і курапаткі раней бегалі зграямі».

Іншыя людзі ў каментарах пад публікацыяй мінчанкі звярнулі ўвагу на тое, што вырубка адбылася не ў адпаведнасці з правіламі — падчас перыяда гнездавання птушак. Таксама людзі выказваюць занепакоенасць наконт жыццяў як саміх дрэваў, так розных відаў, што насялялі зялёную зону на Чычурына. Хтосьці нават згадвае народныя павер’і, паводле якіх знішчаць дрэвы ў часы цвіцення — дрэнная прыкмета.

  • «Як жа бяздумна знішчаецца ўсё жывое… Па ўсёй бачнасці, гэтым яблыням не менш за 30 гадоў, але былі ж здаровыя дрэвы. Хутчэй за ўсё ў планах будаўніцтва».
  • «Гэта называецца старэчы маразм. Калі лобныя звіліны далі зваротны адлік».
  • «Гэта вельмі дрэнна — зрэзаць сад падчас цвіцення. Нельга секчы дрэва ў колеры — паміраць будуць маладыя людзі, што тут жыць будуць».
  • «Так усё больш нерухомасці скупляецца расейцамі, а ім пофігу на зялёныя зоны».

Агульная праблема для Беларусі

Падобныя канфлікты вакол зялёных насаджэнняў узнікаюць у Беларусі рэгулярна. У Мінску жыхары неаднаразова спрачаліся з камунальнікамі праз вырубку дрэваў у дварах, лесапаркавых зонах і кварталах новай забудовы. Асабліва шырока абмяркоўвалі сітуацыі ў Мядзвежына і Калодзішчах — у апошнім выпадку людзі нават стварылі петыцыю, каб паспрабаваць захаваць зялёныя тэрыторыі.

Вырубка дрэваў у Калодзішчах. Скрыншот з відэа ў TikTok

Падобныя гісторыі адбываюцца і ў рэгіёнах. Так, жыхары вёскі Вольна ў Баранавіцкім раёне паведамілі пра спілоўванне старых дрэваў каля барочнай царквы. Паводле допісаў беларусаў у Threads, гаворка ішла пра тэрыторыю былога парку роду Слізняў, якую многія ўспрымалі як частку гістарычнага і прыроднага ландшафту.

У Вольна вырубілі дрэвы каля барочнага храма. Фота: @frau_percht у Threads

У Гомелі мясцовыя жыхары таксама не раз звярталі ўвагу на знос дрэваў у цэнтры горада і скверах. Людзі скардзіліся, што пасля такіх работ гарадская прастора становіцца менш утульнай, губляе цень і звыклы выгляд.

Камунальнікі выносяць дрэвы ў Гомелі. Фота: https://t.me/VAPrivalov/50091?single

Гучала гэтая тэма і ў Брэсце. Там абмеркаванне выклікалі вырубкі каля Брэсцкай крэпасці і маштабныя добраўпарадкаванні перад візітамі высокапастаўленых чыноўнікаў, якія частка гараджан успрымала як пашкоджанне важнага гарадскога асяроддзя.

Вырубленыя дрэвы ў раёне Брэсцкай крэпасці

Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой

Recent Posts

«Деньги появились лишние в бюджете? Класть, где он еще ок». Брестчане обсуждают замену асфальта возле ЦУМа

Некоторые считают, что деньги стоило направить на более проблемные участки города, которые асфальта не видели…

15.05.2026

«От кого защищаться?»: Беларусы спорят из-за обязательных учебно-полевых сборов, без которых не переведут в 11 класс

Заявление о том, что без учебно-полевых сборов или медицинской практики школьника не переведут в 11…

15.05.2026

Вместо ремонта дороги? В Пинске на проблемном путепроводе заметили священников со святой водой

Путепровод на улице Солнечной — один из самых проблемных в городе. И это несмотря на…

15.05.2026

У Слаўгарадзе раённая газета запэўніла, што трапіць да ўрача «прасцей простага». Але справа не толькі ў талонах

«Раёнка» ў Слаўгарадзе абвясціла пра «просты» запіс да ўрача, але жыхары Магілёўшчыны ведаюць іншы бок…

15.05.2026

«Массовая гибель серебряного карася». Как в Березовской ГРЭС объяснили второй за полгода мор рыбы

В администрации электростанции отметили, что превышений по выбросам воды не обнаружено. Также ситуацию объясняли и…

15.05.2026

У Гомелі пасля нападу сабак на дзяўчынку ўзмацняюць адлоў, але пра прытулкі гаворкі няма

Пасля нападу бадзяжных сабак на дзяўчынку ў Гомелі ўлады абвясцілі пра ўзмацненне адлову, аднак пытанне…

15.05.2026