Categories: Новости

Чаму на Магілёўшчыне тэхніку даюць толькі «разумным», а астатнім – лыжку і абед?

На Магілёўшчыне работнікаў сельгасаў падзялілі на тых, хто можа працаваць з тэхнікай, і тых, хто можа кранацца толькі талерак у сталоўцы.

Share

Чыноўнікі знайшлі незвычайны спосаб зняць кадравую напружанасць у сельскай гаспадарцы: падзялілі работнікаў на «разумных» і «не вельмі». Першыя цяпер могуць кіраваць сучаснай тэхнікай, а другія — забяспечваць першых харчаваннем, жыллём і ўсім, што не патрабуе націску кнопак і разумення ў прыборах.

Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы

Прычынай такіх пераменаў стала чарговае выказванне Лукашэнкі пра тое, што «на месцах не ўмеюць абыходзіцца з тэхнікай». У збяднелых рэгіёнах ягоныя словы ўспрынялі не як крытыку, а як непасрэдны загад: не давяраць тэхніку мясцовым, а перадаць яе ў цэнтралізаваныя механізаваныя атрады. І трэба сказаць — выканалі хутка, як у добрым войску, заўважае Магілёў.media.

У выніку на Магілёўшчыне быццам бы вырашылі ўсё адразу:

  • кадравую праблему ў ААТ «Прывольны агра»;
  • кадравыя пытанні на вёсцы;
  • наладзілі лагістыку і дысцыпліну, якія «забяспечваюць рэнтабельнасць ураджаю».

Нягледзячы на прыгожыя фармулёўкі, сутнасць простая: землі мясцовых гаспадарак перадаюцца мехатрадам, якія становяцца паўнапраўнымі гаспадарамі ўраджаю і, натуральна, багацеюць за кошт гаспадарак, што іх утрымліваюць.

Аргумент жа чыноўнікаў жалезны: на сучаснай тэхніцы павінны працаваць «прасунутыя механізатары ўзроўню інжынера». Праўда, сярод мясцовых такіх, відаць, не знайшлося. Улады фактычна прызналі, што навучыць механізатараў Магілёўшчыны, Віцебшчыны і Гомельшчыны — задача нерэальная.

Але без працы ніхто не застаўся. Работнікам сельгаспрадпрыемстваў таксама знайшлі «годны занятак», адпаведны іх «сціплым здольнасцям»: яны цяпер павінны карміць, забяспечваць абедамі і палівам, аплочваць працу тых самых шчасліўчыкаў з мехатрадаў, якіх палічылі «разумнымі».

Вось так у рэгіёне хутка і без спрэчак выканалі ўказанне зверху: кожнаму — па здольнасцях, па лініі начальства: разумным — трактары, астатнім — сталовая.

Чытайце таксама: У Любанскім раёне ў вядомай сельгаспадарцы кароваў трымалі ў брудзе

Recent Posts

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026

Февральский субботник ради благоустройства: в Речице жителей города вывели на работы по парку Победы до весны

28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…

02.03.2026

МАРТ проверит цены на тюльпаны к 8 Марта: cдержат ли продавцы слово?

Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…

02.03.2026

«Его бы еще продлить до Карьерной». Власти вернули автобусный маршрут №50, но пожелания брестчан проигнорировали

Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…

02.03.2026

У навучальных установах Магілёва студэнтаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»

У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…

02.03.2026