Случчане адзначаюць, што ад прадпрыемства, якое выпускае шчацінна-шчотачную прадукцыю, распаўсюджваецца выразны непрыемны хімічны пах.
Завод "Ямпаль-Слуцк" вылучае шмат дыму
Жыхары Слуцка звярнулі звагу на новую гарадскую праблему. У раёне вуліцы Барысаўца людзі сталі адчуваць непрыемны пах, які нагадваў пах смажанага пластыку.
Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках
Як высветлілася, пах сыходзіў ад прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк», дзе вырабляюць шчацінна-шчотачную прадукцыю. Пра гэта сведчыў дым, што сыходзіў адтуль і распаўсюджваў смурод. Случчане падзяліліся фатаздымкам у адным з мясцовых Telegram-каналаў.
@365bel Пока некоторые ломают голову над «розовым туманом», окутавшим Солигорск утром 27 ноября, пользователи сети уверены: это не выбросы, а масштабный арт-тизер! Весь город стал промо-акцией «Очень странных дел»! Первый блок финального сезона (4 серии) вышли уже 26 ноября 2025 года. Рождественский подарок — 25 декабря, а развязка наступит 31 декабря. Солигорск, готовься: твоя атмосфера теперь официально выглядит как портал в Изнанку (The Upside Down). #беларусьновости #сериал #оченьстранныедела ♬ оригинальный звук — 365bel
Сітуацыя моцна здзівіла случчан, што вынікае з рэакцый пад самой публікацыяй. Але рэакцыі на падзею былі розныя. На меркаванне некаторых гараджан, з праблемай «нічога не зробіш», і ўся адказнасць кладзецца на кіраўніцтва. Іншыя заўважылі, што падобныя праблемы на прадпрыемстве заўважаюць ўпершыню, і нашмат важней звярнуць увагу на смурод у іншых раёнах горада.
Раней жыхары горада таксама сутыкаліся з падобнай праблемай. Напрыклад, на вуліцы Леваняна невядомыя палілі смецце ўначы, што рабіла дыханне цяжкім і не дазваляла адкрываць акно. Смурод распаўсюджваўся і на суседнія вуліцы Чэхава і Зялёную. Падобныя праблемы адчувалі і жыхары 11-га гарадка.
Дагэтуль невядома, што менавіта стала прычынай рэзкага паху. Пакуль кіраўніцтва прадпрыемства публічна не пракаментавала сітуацыю.
Чытайце таксама: У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах
У Вежах дарогу да горада не расчысцілі ад снегу. Цяпер яна тае і ператвараецца ў…
В списке всего 22 адреса. Судя по нему, отремонтируют сразу шесть домов на Партизанском проспекте,…
Провластное ТВ рапортует о старте «сезона большого ремонта» в Бресте. Обещают гладкий асфальт и дворы…
Гамельчанка, якая зламала руку каля «Еўраопта», сустрэлася з кіраўніцтвам крамы. Прапанаваную ёй кампенсацыю яна назвала…
У адным з пад’ездаў Оршы з’явілася працяканне вады. Жыхары сцвярджаюць, што праблема ўзнікла праз бяздзейнасць…
Сергей Жидецкий после назначения на должность заявил, что четко осознает, какая перед ним поставлена задача…