Categories: Новости

На трасе P28 лосі аблізвалі соль з асфальту: што адбываецца?

Кіроўцы заўважылі лосяў, якія аблізвалі соль, што засталася на асфальце пасля апрацоўкі дарог. Сама сітуацыя павышае рызыку аварый і турбуе людзей.

Share

Беларус, што праязджаў па трасе Р28 заўважыў, як лосі выбягаюць на дарогу. Відэа падзеі ён размясціў у сваім TikTok. Гэтым разам лосяў прывабіла соль, якой апрацавалі асфальт на зіму.

Чытайце таксама:  Брэсцкая траса ў тройцы лідараў па колькасці ДТЗ з жывёламі

«Зранку і ўвечары лосі стаяць на дарозе, ліжуць соль», – адзначае аўтар відэа.

На меркаванне беларусаў, такая сітуацыя можа стаць чарговай прычынай з’яўлення ДТЗ. «А дзе леснікі? Чаму ім не тлумачаць, што так рабіць нельга?», – абураюцца людзі ў каментарах пад відэа.

@rogivil♬ оригинальный звук — ,rogivil

Іншыя людзі адзначылі, што праблема не толькі ў солі, якой апрацоўваюць дарогу, але і ў адсутнасці агароджаў для жывёлаў: «А калі агароджы будуць на дарогах? Ці толькі камеры стаяць?», – задаюцца пытаннем карыстальнікі.

Падобную праблему заўважылі і на іншых дарогах:

  • «Штораніцы езджу туды, але толькі па двух іншых дарогах і часам па гэтай, часам бачу іх, а самы жах у Браслаўскім раёне дзеецца, амаль кожны раз пакуль даедзеш ад Відз да Браслава, налічыш у агульнай складанасці ну штук 30, не менш, як у чацвер па-мойму было 23 касулі і 7 лосяў».

Знайшліся і жарты на гэтую тэму:

  • «Ашалець, дзікі ласось!».
  • «Ад гэтых салявых адныя праблемы!».
  • «Гэта ласось слабасалёны».

ДТЗ з удзелам лосяў: што кажа статыстыка і эколагі?

Нагадаем, што сёлета на беларускіх дарогах значна павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам лосяў. Іх доля ўжо перавышае колькасць аварый з іншымі жывёламі. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Лось на трасе. Ілюстратыўнае фота, згенераванае ШІ

На меркаванне эколагаў, галоўныя прычыны большай колькасці ДТЗ на трасах з удзелам капытных наступныя:

  • гукі лесанарыхтоўчай тэхнікі, што пужаюць жывёлаў і вымушаюць іх пакідаць свой дом;
  • вырубкі лясоў, што доўгі час былі домам для дзікіх звяроў;
  • павялічэнне агульнай колькасці лосяў у беларускіх лясах;
  • вымушаная міграцыя маладых лосяў, якіх адганяюць іх маці-ласіхі.

Аднак цяпер да прычыны дадалася і соль, якой апрацоўваюць трасы, што прыцягвае розных дзікіх жывёлаў, у прыватнасці лосяў.

Чытайце таксама: Чаму на беларускіх дарогах усё больш ДТЗ з удзелам лосяў? Эксперт дала адказ

Recent Posts

Большой ремонт или большая показуха? ТРК «Брест» сняла сюжет о дорогах Бреста

Провластное ТВ рапортует о старте «сезона большого ремонта» в Бресте. Обещают гладкий асфальт и дворы…

05.03.2026

Гамельчанка пасля пералому рукі каля «Еўраопта» сустрэлася з кіраўніцтвам крамы і адмовілася ад «маральнай кампенсацыі»

Гамельчанка, якая зламала руку каля «Еўраопта», сустрэлася з кіраўніцтвам крамы. Прапанаваную ёй кампенсацыю яна назвала…

04.03.2026

Аршанцы скардзяцца на працу камунальнікаў: у адным з пад’ездаў працякае столь

У адным з пад’ездаў Оршы з’явілася працяканне вады. Жыхары сцвярджаюць, што праблема ўзнікла праз бяздзейнасць…

04.03.2026

В Столине представили нового председателя райисполкома. О предыдущем, который внезапно пропал, даже не вспомнили

Сергей Жидецкий после назначения на должность заявил, что четко осознает, какая перед ним поставлена задача…

04.03.2026

В Бресте сменили руководителей администраций Ленинского и Московского районов. Рассказываем, что о них известно

Александр Власовец более четырех лет руководил Ленинским районом Бреста, а теперь будет отвечать за Московский.…

04.03.2026

Гомельводаканал за месяц адключыў больш за паўтысячы кватэр ад вады

У студзені ў Гомелі адбылося 512 адключэнняў вады за даўгі. Асабліва сітуацыя б’е па «незанятых…

04.03.2026