Categories: Новости

Спыніць тэрор, вызваліць усіх палітычных вязняў патрабуюць ад Трампа беларусы ў Вільні

Беларусы зладзілі акцыю ля амбасады ЗША ў Вільні. Яе ініцыятар, былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, патрабуе вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Share

Учора днём ля будынка амбасады ЗША ў сталіцы Літвы прайшла акцыя пратэсту, галоўнай мэтай якой удзелінікі ставяць вызваленне ўсіх без выключэння беларускіх палітычных зняволеных.

Напрыканцы мінулага тыдня выданне The New York Times (NYT) завіла пра магчымыя перамовы адміністрацыі Дональда Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам наконт частковага вызвалення палітвязняў. Аднак беларус Аляксандр Андрушкевіч, які ініцыяваў акцыю, такі падыход лічыць непрымальным.

35-гадовы мінчук быў затрыманы ў сталіцы 14 красавіка 2022 года. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Мужчына быў змешчаны ў СІЗА-1.

Дорогие друзья!

Команды BGmedia хочет узнать больше о вас, всех тех, кто нас смотрит и читает. Кликните на ссылку и ответьте пожалуйста на несколько простых вопросов нашей анкеты. Спасибо! Оставайтесь с нами! Анкета для друзей BGmedia

29 жніўня 2022 года адбыўся суд па ягонай справе: Аляксандра прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію. Аляксандр пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Літве.

Беларусы ля будынка амбасады ЗША ў Вільні. 17 лютага 2025 года.

Былы палітвязень разам з беларусамі Вільні зладзілі акцыю ля амбасады ЗША. У руках яны трымалі плакаты на англійскай мове: «Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных вязняў і спынення рэпрэсій! Гэта справядлівая здзелка!» (“We demand the release of all political prisoners and an end of the repression! This is the fair deal!”) «Спыніце катаванні і тэрор у Беларусі!» (“Stop torture and terror in Belarus!”) і «Пан Прэзідэнт, гэта ў вашай сіле! Зрабіце Амерыку вялікай зноў!» (“Mr. President, it’s within your power! Make America great again!”).

Читайте также: Активист из Бреста Андрей Приставко: «Показалось, что мне сказали — пацан, у тебя есть неделя»

— Мы сёння праводзім акцыю ў сувязі з тым, што з’явілася інфармацыя наконт перамоваў адміністрацыі Трампа з Лукашэнкам, што будуць вызвалены палітвязні. Але мы не згодныя з тымі ўмовамі, на якіх яны будуць вызвалены, і з тым, што будуць вызвалены не ўсе палітвязні, — кажа Аляксандр. — Мы патрабуем вызвалення ўсіх без выключэння. І нават тых, хто па розных прычынах не прызнаны палітвязнямі, але такімі з’яўляюцца.

Паводле Андрушкевіча, вызваленне асобных палітвязняў без спынення рэпрэсій у Беларусі не будзе мець сапраўднага эфекту. Ён таксама выказаў упэўненасць, што ЗША маюць магчымасць дабіцца вызвалення ўсіх зняволеных без значных саступак у дачыненні да беларускага рэжыму.

Акцыя беларусаў ля будынка амбасады ЗША ў Вільні. 17 лютага 2025 года.

— Дональд Трамп можа паставіць Лукашэнку такія ўмовы, што яму прыйдзецца вызваліць усіх, і нават ніякія санкцыі не спатрэбіцца здымаць. Маё асабістае меркаванне — аднаго дня гандлёвага эмбарга хапіла б, каб не толькі вызваліць палітвязняў, але і спыніць гвалт, тэрор і катаванні, якія адбываюцца ў Беларусі ўжо пяты год. Гэта недапушчальна ў цэнтры Еўропы, — падкрэслівае актывіст.

Читайте также: Былая палітзняволеная Вольга Філатчанкава: Я не вінаватая ў тым, што шчыры чалавек

Аляксандр плануе працягваць пратэсты ля амбасады ЗША ў Вільні яшчэ некалькі дзён у надзеі, што яго патрабаванні будуць пачуты. Аднак ён прызнае, што пакуль не ўпэўнены, ці звернуць увагу на яго голас.

— Спадзяюся, там нехта прыслухоўваецца, хоць і сумняваюся, — адзначае ён.

Аляксандр ды іншыя ўдзельнікі акцыі запрашаюць далучацца да мерапрыемстваў увесь гэты тыдзень, з 17 лютага па 21 лютага, а 12 гадзіне па адрасе Akmenų, 6.

На момант публікацыі рэакцыі з боку амерыканскай адміністрацыі не паступала.

Спыніць тэрор, вызваліць усіх палітычных вязняў патрабуюць ад Трампа беларусы ў Вільні.

Recent Posts

У Ельскім раёне раптам узгадалі пра ферму, якую самі ж і занядбалі

Пасля таго як у TikTok паказалі відэа з разбуранай фермы ў Падгаллі, улады Ельскага раёну…

05.11.2025

У айчынных ліфтаў у «Мінск-Свеце» праблемы, бо не хапае дэталяў з-за мяжы?

Ліфты з «Магілёўліфтмаша» ў «Мінск-Свеце» б’юць людзей і ламаюцца, а абслугоўваючая кампанія спасылаецца на недахоп…

05.11.2025

«У всех сейчас одна в любой валюте». Стала известна рыночная цена подсадки в автобусы на границе Беларуси с Польшей

Беларусы предлагают отказывать водителям, которые требуют за подсадку в автобус более 50 евро. На границе…

05.11.2025

Як нерашучасць сістэмы прывяла да забойства жанчыны на Гомельшчыне

На Гомельшчыне мужчына забіў былую жонку. Раней супраць яго абмяжаваліся толькі арыштам і ўлікам ад…

05.11.2025

«Легкий перекус» с ножом в руках: беларусы жалуются на неудобные упаковки «Санта Бремор»

Покупатели нового продукта от «Санта Бремор» отмечают, что открыть упаковку без ножниц невозможно. Производитель дал…

05.11.2025

Судья, который выносил брестчанам политические приговоры, теперь признает пустующие дома бесхозными

Андрей Грушко еще недавно был зампредседателя суда Ленинского района Бреста, а теперь проводит выездные заседания…

05.11.2025