Жанчына выклала відэа, у якім паказала, чым адрозніваецца кошт на тыя ж пазіцыі ў двух крамах. Розніца апынулася адчувальнай для многіх.
Параўнанне коштаў "Еўраопце" і "Грошыку"
Беларуска Ксенія пад нікам @ksu_smm3 апублікавала відэа, на якім параўнала кошт у двух вядомых беларускіх крамах — «Грошыку» і «Еўраопце». Вынікі моцна здзівілі жанчыну. Многія беларусы ў каментарах падкрэслілі, што розніца ў коштах каласальная.
Чытайце таксама: «Курица по 4,85 и булка за копейки». Беларуска нашла буклет «Санты» за 2017-й
У роліку Ксенія адзначае, што раней ніколі не звяртала ўвагу на розніцу ў кошце: «Я заўсёды лічыла, што кошт у двух крамах плюс-мінус аднолькавы, таму што гэта ўсё ТАА “Еўраторг”. А самыя танныя прадукты ў краме Хіт». Жанчыне трэба было набыць прадукты ў двух крамах, і ў выніку яна іх параўнала.
@ksu_smm3Что по ценам в Беларуси?♬ оригинальный звук — Ксения SMM
За тую ж колькасць аналагічных прадуктах жанчына аддала ў «Грошыку» 59 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 68 бел. руб., але без уліку некаторых пазіцый, якія Ксенія не змагла адшукаць у другой краме.
Самая вялікая розніца апынулася ў каўбасе-сервелату з цяляціны: за адзін кілаграм калбасы ў «Грошыку» выйшла 17.89 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 24.33, то бок амаль на 7 руб. больш.
Сума за жавальныя цукеркі-пласцінкі «Тофиго» ў «Грошыку» склала 15.99 рублёў за кілаграм, у той час, як у «Еўаропце» яна налічвае 19.99.
Звяртае ўвагу Ксенія і на розніцу ў кошце за аліўкі «Iberica»: яна аддала за іх 4.39 у першай краме, і 5.49 у другой. Пытанне выклікала і розніца ў макаронах «Щебекинских»: яны каштавалі 2.89 у «Грошыку» і 3.49 у «Еўраопце».
У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі ў TikTok пацвердзілі, што заўважаюць такую ж розніцу ў коштах двух крамаў. Многія адзначаюць, што «Еўраопт» за апошні час стаў вельмі дарагім для іх, таму яны шукаюць яму аналагі з аптовымі коштамі.
Чытайце таксама: «З маёй пенсіяй зусім не да рыбы»: Беларусаў шакавалі кошты на фарэль у «Санце»
Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…
У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…
Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…
Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.
Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…
У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…