Абвінавачаная займала адказную пасаду, якая адкрыла ёй доступ да грошай. Гэтым жанчына і скарысталася.
Преступница. Иллюстративное фото
Брэсцкая пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 26-гадовай мясцовай жыхаркі – ёй інкрымінавалі крадзеж у асабліва буйным памеры.
Устаноўлена, што абвінавачваная працавала ў прыватнай арганізацыі спецыялісткай сектара фінансавага і дакументальнага кантроля. Маючы доступ да сейфа, жанчына ў два прыёмы выкрала больш за 60 тыс. рублёў.
Падчас судовага пасяджэння абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну. Яна паведаміла, што пакутуе на гульнявую залежнасць, не магла своечасова спыніцца і спадзявалася выйграць грошы. Прысвоеную суму жанчына страціла ў анлайн-казіно, а таксама на пагашэнне крэдыту, узятага для азартных гульняў. Усвядоміўшы зробленае, яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Пра сваю залежнасць ані мужу, ані бацькам жанчына не расказвала — баялася іх рэакцыі.
У ходзе папярэдняга расследавання яна часткова кампенсавала шкоду, нанесеную арганізацыі.
Паводле заключэння эксперта, абвінавачаная мае псіхічнае захворванне ў форме паталагічнай схільнасці да азартных гульняў. Аднак яна магла ўсведамляць характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Маскоўскага раёна Брэста вынес абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь жанчыну асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, без дадатковага штрафу.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку. Аб гэтым паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.
Чытайце таксама: Комитет госконтроля начал проверку «Бреставтодора». Ранее ведомство рассказало о воровстве при благоустройстве улиц
Пасля рэзананснага выпадку ў Гомелі ў рэгіёне ўзмацнілі адлоў бяздомных жывёл. Жыхары ўсё часцей паведамляюць…
Почему в Беларуси интернет в деревнях «ловят за калиткой», а в Северной Европе он доступен…
Пасля ролікаў у TikTok люкі каля дзіцячай пляцоўкі ў Чыжоўцы закрылі. Аднак мясцовая жыхарка сцвярджае,…
Беларусь зноў заняла першае месца сярод пакупнікоў расійскіх макаронных вырабаў. Акрамя гэтага, краіна актыўна закупляе…
У Гомелі звярнулі ўвагу, што фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які шмат год быў міжнародным, цяпер…
У Беларусі асудзілі 21-гадовую Яну Галімскую з Пінска, якая некалькі гадоў вучылася ў Польшчы, а…