Categories: Новости

«Для простых людзей штрафы, а тут чакаюць»: пасля роліка ў TikTok лесгас паабяцаў скасіць сумнік

Жыхарка вёскі Заброддзе паскардзілася на зарослы сумнікам участак лесгаса. Пасля розгаласу ў TikTok праблему паабяцалі вырашыць да пачатку цвіцення расліны.

Share

Сумнік падступае да прыватнага ўчастка

Жыхарка вёскі Заброддзе Смалявіцкага раёна апублікавала ў TikTok відэа, у якім распавяла пра праблему з сумнікам на суседняй тэрыторыі. Паводле яе слоў, вялікі ўчастак, які належыць Смалявіцкаму лясгасу, амаль цалкам зарос гэтым інвазійным пустазеллем.

Чытайце таксама: «Штрафы физикам, а сельсоветы — «это другое»». Чаму дзяржпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле?

Жанчына баіцца, што пасля цвіцення насенне пачне масава распаўсюджвацца і трапіць на яе зямлю. На ўчастку яна вырошчвае грэчку і сідэраты, таму з’яўленне сумніку можа стварыць дадатковыя цяжкасці.

Скрыншот з відэа ў TikTok

Як сцвярджае аўтарка роліка, яна неаднаразова спрабавала вырашыць пытанне праз афіцыйныя каналы — звярталася ў лясгас і пакідала заяўку праз службу 115. Аднак да апошняга часу ніякіх практычных дзеянняў не было.

Асабліва жанчыну абурыла тое, што за сумнік на прыватных участках грамадзян могуць штрафаваць, а калі праблема ўзнікае на землях дзяржаўнай арганізацыі, яе вырашэнне зацягваецца.

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

У каментарах загаварылі пра двайныя стандарты

Відэа хутка набрала папулярнасць і выклікала шырокае абмеркаванне. Многія карыстальнікі пісалі, што падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Людзі адзначалі, што патрабаванні па барацьбе з інвазійнымі раслінамі часта больш строга прымяняюцца да звычайных грамадзян, чым да арганізацый. Некаторыя каментатары называлі гэта прыкладам двайных стандартаў.

Таксама беларусы звярталі ўвагу на тое, што сумнік ужо даўно стаў агульнанацыянальнай праблемай і працягвае захопліваць новыя тэрыторыі.

Што адказалі ў лясгасе

На гісторыю звярнула ўвагу раённая газета. Як паведамляе мясцовае выданне, дырэктар Смалявіцкага лясгаса Андрэй Пышны пацвердзіў, што пра праблему ведаюць.

Паводле яго слоў, участак каля Заброддзя ўжо ўключаны ў план работ на гэты сезон. Пры гэтым кіраўнік запэўніў, што пакос сумніку будзе праведзены да пачатку цвіцення.

Сумнік канадскі. Фота: pixabay.com

Ён растлумачыў, што ў кіраванні лясгаса знаходзяцца тысячы гектараў зямлі, таму работы выконваюцца паводле чарговасці. Пры планаванні ўлічваюцца ступень зарастання тэрыторый, блізкасць населеных пунктаў, сельскагаспадарчых угоддзяў, дарог і лясных масіваў, а таксама наяўнасць тэхнікі і рабочых брыгад.

У лясгасе адзначылі, што цяпер завяршаюць работы на іншых участках, дзе рызыка распаўсюджвання сумніку лічыцца больш высокай.

Гісторыя ў Заброддзі паказала, што часам адзін ролік у TikTok дапамагае прыцягнуць увагу да праблемы хутчэй, чым некалькі афіцыйных зваротаў.

Чаму сумнік лічаць небяспечным

Сумнік канадскі і сумнік гіганцкі ўваходзяць у лік самых агрэсіўных інвазійных раслін у Беларусі. Яны хутка захопліваюць новыя тэрыторыі, утвараюць густыя зараснікі і выцясняюць мясцовыя віды раслін.

Спецыялісты адзначаюць, што найбольш эфектыўна змагацца з сумснікам да пачатку цвіцення, пакуль расліна не пачала распаўсюджваць насенне.

Чытайце таксама: Штраф за незнание? Власти хотят наказывать беларусов за «неправильные» растения и мусор

Recent Posts

В Гродно жители попросили перенести пешеходный переход, но ГАИ отказала

Жители Гродно попросили перенести пешеходный переход возле ГрГУ на улице Гаспадарчей, где регулярно перебегают дорогу…

19.06.2026

Жыхары Докшыцкага раёна паскардзіліся на будаўнічую фірму, чые самазвалы разбурылі дарогу

Яшчэ год таму гэта была шчыльная пясчаная дарога, па якой можна было спакойна праехаць у…

19.06.2026

Ні тратуара, ні пандуса: гарадзенка з інваліднасцю працягвае змагацца за камфортны двор

У гэтым годзе ў доме на вуліцы Горкага праводзяць капітальны рамонт, але вось новы асфальт…

19.06.2026

«Двушки» пошли в рост: что происходит с ценами на жилье в Пинске и чем отличается рынок Бреста

В Пинске после весеннего затишья выросли продажи квартир и цены на жилье. При этом Брест…

19.06.2026

«Где логика и забота о населении?» В Пинске наконец запускают движение по Брестской, но возникли вопросы к автобусам

Новые маршруты после открытия Брестской вызвали очередную волну недовольства. Например, автобус №4 больше не будет…

19.06.2026

«А как с коляской спускаться?»: могилевчане спорят о новой набережной Дубровенки

Набережную Дубровенки откроют 26 июня. Местные медиа хвастаются благоустройством и поющим фонтаном, а горожане критикуют…

18.06.2026