Categories: Новости

«Адказнасць за сапраўдныя веды становіцца справай саміх бацькоў». Працягваецца месяц вяртання да сапраўднай гісторыі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі працягвае ініцыятыву «Сапраўдная гісторыя».

Share

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі заклікае беларусак і беларусаў далучыцца да грамадзянскай ініцыятывы «Сапраўдная гісторыя», накіраванай на аднаўленне гістарычнай памяці, крытычнага мыслення і пачуцця нацыянальнай годнасці праз сямейную і грамадскую адукацыю.

Падставай для ініцыятывы стала чарговая хваля рэсаветызацыі ў адукацыі, у тым ліку з’яўленне новага падручніка па гісторыі Беларусі, які вяртае школьнікаў у савецкую інтэрпрэтацыю мінулага і супярэчыць прынцыпам аб’ектыўнай гістарычнай навукі.

Паводле прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, такі падыход паглыбляе інфармацыйную ізаляцыю і вядзе да фарміравання ў маладых людзей скажонага ўяўлення пра ўласную краіну:

«Калі школа ператвараецца ў інструмент ідэалагічнай прапаганды, адказнасць за сапраўдныя веды пра гісторыю краіны становіцца справай саміх бацькоў і грамадства».

Павел Барковский и Светлана Тихановская во время конференции «Новая Беларусь». Фото: ОПК

Чытайце таксама: «Беларусам опять придется учить урок». Из библиотек убирают книги Алексиевич, источники про Калиновского и не только

Як далучыцца да акцыі?

На працягу месяца прадстаўніцтва заклікае зрабіць некалькі простых, але важных крокаў:

  • пагаварыць з дзецьмі школьнага ўзросту пра гісторыю Беларусі і яе месца ў Еўропе;
  • паказаць ім надзейныя крыніцы інфармацыі пра беларускую гісторыю і культуру ў інтэрнэце;
  • разам паглядзець гістарычны відэаблог або паслухаць падкаст;
  • пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, якія папулярызуюць нацыянальную гісторыю, — Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, Леаніда Дайнекі і іншых;
  • абмеркаваць убачанае і пачутае, сфарміраваць у сям’і традыцыю памятаць і разумець сваю гісторыю.

Тэлеграм-канал прадстаўніцтва далучаецца да акцыі. З 1 па 30 лістапада ў канале публікуюцца тэматычныя матэрыялы пра сапраўдную гісторыю Беларусі, карысныя як дарослым, так і дзецям.

Прадстаўніцтва прапануе дзяліцца сваімі гісторыямі ўдзелу ў акцыі ў сацыяльных сетках з хэштэгамі: #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja.

Мэта ініцыятывы — узмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў

Мэта ініцыятывы — узмацніць гістарычную самасвядомасць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, а таксама падкрэсліць, што праўдзівая гісторыя — гэта аснова для разумення сябе, сваёй культуры і будучыні краіны.

«Мы заклікаем бацькоў, настаўнікаў і ўсіх неабыякавых беларусаў вярнуць у штодзённае жыццё праўдзівую гісторыю — без міфаў і ідэалагічных скажэнняў. Менавіта яна вучыць нас быць свабоднымі, адказнымі і здольнымі думаць крытычна», — прапануе Павел Баркоўскі.

Чытайце таксама: Беларусы — о нашей культуре: «Очень много людей постепенно отрываются от того, что происходит внутри Беларуси»

Recent Posts

Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі: у дварах узнікаюць «парковачныя войны»

Беларус пачысціў ад снегу два паркавальныя месцы, але адно з іх заняў іншы кіроўца. Гісторыя…

11.01.2026

Падчас снегападаў жыхары вёсак Слуцкага раёна застаюцца без магчымасці выезду

Цыклон «Улі» прынёс у Беларусь моцныя снегапады, але ў шэрагу вёсак Слуцкага раёна людзі так…

11.01.2026

БПЦ выходит на заводы: в Могилеве на предприятии открыли молитвенную комнату

На могилевском заводе «Метиз» в рабочее время открыли молитвенную комнату БПЦ. Церковь продолжает укреплять позиции…

10.01.2026

Цыклон «Уілі» фактычна спыніў працу папраўчых калоній у Магілёўскай вобласці

Моцныя снегапады, прынесеныя цыклонам «Уілі», заблакавалі пад’езды да папраўчых калоній Магілёўскай вобласці і нават сарвалі…

10.01.2026

В Гомеле жители обсуждают засекреченную причину взрыва газа в доме на Косарева

Спустя три недели после взрыва газа в доме на улице Косарева в Гомеле власти не…

10.01.2026

Беларусы без доступу да дарожных камер: у разгар снегападаў анлайн-сэрвіс застаецца закрытым

У Беларусі кіроўцы не маюць доступу да анлайн-камер на дарогах нават падчас цыклону «Уілі», які…

10.01.2026