Праваабронцам стала вядома пра рэпрэсіі супраць беларусаў, што родам з Брэсцкай вобласці. Новыя прысуды па «палітычных» артыкулах.
Мужчина стоит у стены. Момент снятия "покоянного" видео
Беларускім праваабаронцам і журналістам стала вядома пра чарговыя рэпрэсіі ў дачыненні да ўраджэнцаў Брэсцкай вобласці. Яшчэ двух чалавек асудзілі па «палітычных» артыкулах.
Чытайце таксама: Трое жителей Брестчины стали «террористами» по инициативе КГБ. При этом одного из них судили заочно в Пинске
Антон — ураджэнец Брэста. Пасля школы скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці гісторыка-археолага.
Хлопец працаваў экскурсаводам. Ён ладзіў экскурсіі па Ружанскім замку і ягоных ваколіцах, а таксама па іншых мясцінах.
Як перадае «Наша Ніва», у 2025 годзе Антона Арцюха асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). У цяперашніх умовах такое спалучэнне артыкулаў звычайна азначае, што чалавек праходзіў па справе «Гаюна».
Чытайце таксама: «Справа Гаюна». Як сілавікі вылічваюць людзей — меркаванне «Кіберпартызанаў»
Як паведамляюць праваабронцы, Антону прызначылі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама экскурсавода ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў» МУС.
Антон Арцюх змог экстрана выехаць з Беларусі. Да суда ён знаходзіўся пад вартай.
Васіль Краўчук — ураджэнец Пінска. Ён чэмпіён беларускага КВН у першай лізе, удзельнік Вышэйшай украінскай лігі, удзельнік Еўралігі. Ён неаднойчы прадстаўляў родны горад на міжнародных камедыйных спаборніцтвах.
Як паведамляла раней «Медыя-палессе», У 2020 годзе пінчанін пакінуў жартаўлівы каментар пад публікацыяй у Telegram пра супрацоўніцу міліцыі, якая крычала на дзяцей. За гэты допіс мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Суд прысудзіў яму два гады «хатняй хіміі» і абавязаў выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Праз тры месяцы пасля прысуду Краўчук знік і быў абвешчаны ў вышук. Цяпер стала вядома, што праз тры гады, яго затрымалі ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён чакае экстрадыцыі ў Беларусь.
Чытайце таксама: Валерый Карбалевіч: Афіцыйны Мінск разглядае дачыненні з Захадам праз прызму вызвалення палітвязняў
Приятный вечер за разговорами обернулся для пинской семьи кражей. Гость, которому доверились, ушел не с…
У Багданаўцы чыноўнікі разам з БРСМ зладзілі пампезны мітынг дзеля адкрыцця звычайнай таблічкі з QR-кодам.…
Обычный поход беларуса в магазин на 54 рубля вызвал бурю споров. Люди обсуждают, как быстро…
Горожане недовольны, что чиновников волнуют только Боровки. А местные считают это справедливым, ведь в их…
У Быхаўскім раёне працягваюць расказваюць пра «тысячы кіламетраў» адрамантаваных дарог, але самі мясцовыя жыхары паказваюць…
В Дрогичине два Volkswagen столкнулись на «слепом» перекрестке. Узнали подробности.