Улады заяўляюць пра рост колькасці першакласнікаў, а лічбы сведчаць пра супрацьлеглае. За апошні год у Беларусі стала менш школ, вучняў і настаўнікаў. Дэмаграфічны крызіс паглыбляецца.
Школьніца сыходзіць ад аднакласніцаў. Ілюстратыўнае фота, згенераванае ШІ.
На пачатак навучальнага году 2023/2024 у Беларусі было 2872 установы адукацыі. Праз год, на пачатак 2024/2025 такіх устаноў стала 2848, то бок мінус 24 установы адукацыі. У 2023/2024 годзе ў Беларусі была 81 пачатковая школа, праз год іх стала менш на 4. За год у краіне зачыніліся 6 сярэдніх школ, 13 – базавых і адна спецыяльная.
За год колькасць вучняў зменшылася на 9,7 тысяч чалавек. Вучняў у пачатковых класаў стала на 100 больш, у спецыяльных школах – на 300 больш, у базавых школах – на 900 менш, у сярэдніх школах – на 9,6 тысяч менш.
На тысячу стала менш настаўнікаў (было 103,3 тысячы, стала – 102, 3 тысячы).
Знікненне школ, змяншэнне колькасці вучняў можа быць патлумачанае дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі. За 2024 год насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек. Па афіцыйных дадзеных, на 1 студзеня 2025 насельніцтва склала 9109280 чалавек. Гэта практычна на 47 тысяч менш, чым год таму. За 2023 год краіна страціла амаль 45 тысяч жыхароў. Самы моцны скачок быў у 2021 годзе – насельніцтва зменшылася адразу амаль на 94 тысячы чалавек.
Читайте также: «Еще бы ОМОН пригнали»: родители возмущены новым порядком входа в учебные заведения
За 5 гадоў (з 2020) краіна страціла 300 979 чалавек, з 2000 – 893255 чалавек. Аднак афіцыйна не ўлічваюцца людзі, якія зьехалі з Беларусі. Па некаторых дадзеных, у тым ліку з МУС, з краіны зьехалі больш за 200 тысяч чалавек. У 2023 годзе намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў заяўляў пра эміграцыю 350 тысяч чалавек.
Нараджальнасць у Беларусі ўпала ў два разы за 8 гадоў. У 2016 годзе ў краіне нарадзілася 117,779 дзяцей, а ў 2024 – толькі 58,938.
Напрыклад, старшыня Гомельскага выканкаму сцвярджае, што ў рэгіёне «стала больш першакласнікаў». Ён тлумачыць, што за парты ў 2025/2026 годзе сядзе 14,8 першакласнікаў — «што на 430 дзяцей больш, чым год таму». Аказалася, што Іван Крупко маніпулюе лічбамі і аспрэчвае свае ж словы. Бо ў жніўні 2024 году ён казаў, што за парты сядзе каля 15,5 тысяч першакласнікаў, што значыць: у рэгіёне за год стала на 700 вучняў першых класаў менш, а не на 430 больш.
Читайте также: «Какие сказки!» Белстат снова удивил беларуских учителей своей статистикой
Жыхары Краснаполля скардзяцца на зграі бадзяжных сабак на вуліцах. Праблему абмяркоўваюць ужо некалькі месяцаў, але…
В Барановичах развернулась странная и тревожная сцена. Неизвестный мужчина начал методично разбивать окна здания, где…
Простая схема действовала около трех месяцев. За это время женщины похитили мясную продукцию почти на…
Мінчанка зноў скардзіцца на вынікі капрамонту ў доме на вуліцы Янкі Купалы. Цяпер яна паказала…
По словам Александра Кузьмука, благодаря детсаду микрорайон Южный решил много проблем, которые назревали десятилетиями. С…
В беларуском Threads обсуждают старую проблему — подписку на государственные газеты для работников бюджетной сферы.