У Быхаве камеры зафіксавалі тых, хто вывозіць смецце не туды, але разам з тым паказалі і стан могілак, за які адказваюць самі камунальнікі.
Смеццевая звалка ў Быхаве. Фота: bykhov.by
У Быхаве ўлада робіць стаўку на фотапасткі, каб змагацца з несанкцыянаванымі звалкамі. Камеры фіксуюць грамадзян, якія выкідваюць будаўнічае смецце, старую мэблю і іншыя адходы ў нявызначаных месцах.
Чытайце таксама: У Касцюковічах злавілі парушальнікаў, якія выкідаюць смецце ў лес
На ўсё гэта накладаюцца традыцыйныя лозунгі пра тое, што «засмечванне пачынаецца ў галовах» і «чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не выкідваюць смецце», заўважыла Магілёў.media.
Раённая газета Быхава паведаміла, што мінулым тыднем камеры зафіксавалі некалькіх парушальнікаў, якія на асабістым транспарце вывезлі смецце на кантэйнерныя пляцоўкі Белагорскіх могілак — тэрыторыю, прызначаную для рытуальных патрэб.
Але тэхніка, як высветлілася, аказалася не толькі «беспамылковым сведкам», але і люстэркам сітуацыі. На здымках бачна не толькі смецце, але і тое, што адбываецца навокал: разбіты пад’езд, ледзь жывую агароджу і поўнае адчуванне занядбанасці.
@365bel «Технологичную» автобусную остановку из железобетонных плит и необструганных досок смастерили в Толочине. Местный житель опубликовал видео обновленного остановочного пункта «Нефтебаза» в Толочине. Качество ремонта от местных умельцев вызвало у беларусы вопросы. На видео видно, что у дороги уложено две железобетонные плиты, а скамейку смастерили из необструганных и необработанных досок. Как шутит сам мужчина, «скамейку, наверное, сделали из всего Толочинского района». #беларусь #новостибеларуси #могилев #толочин #могилевскаяобласть ♬ оригинальный звук — 365bel
І калі быць сумленнымі, такая карціна хутчэй падштурхне людзей скідаць смецце яшчэ больш — бо «горш ужо не стане». І за гэты стан адказваюць не кіроўцы і раварысты, а мясцовае УКП «Быхаўскі жылкамгас».
Белагорскія могілкі ўжо шмат гадоў — сапраўдны боль для мясцовых. Аварыйныя дрэвы, якія ніхто не спілоўвае; агароджа, што развальваецца; тэрыторыя, якая выглядае пусцельна і небяспечна. І ніякія камеры гэтага не вырашаць.
Мясцовым жыхарам абяцалі новыя могілкі з ухожанымі дарожкамі, нармальным пад’ездам і элементарнымі ўмовамі. Але планы спыніліся пасля затрымання дырэктара «Быхаўскага жылкамгаса» ў сакавіку.
Таму цяпер улады робяць стаўку на гісторыі пра фотапасткі — яны даюць картінку пакарання, але не вырашаюць сапраўдных праблем тэрыторыі. Да таго часу, пакуль сістэмныя пытанні не будуць вырашаныя, камеры будуць фіксаваць толькі наступствы, але не прычыны.
Чытайце таксама: У Бокшыцах Слуцкага раёна невядомыя выкапалі туі з могілак
Минчанка пожаловалась в Threads на массовую вырубку ив возле водоема на улицах Одоевского и Полоцкой.…
За першыя тры месяцы 2026 года арганізацыі Дубровенскага раёна сумарна спрацавалі са стратай, хоць год…
Паэтэса, этнограф і адважная партызанка. Расказваем, чаму дзяўчына з Берасцейшчыны стала важнай часткай гісторыі польскай…
Пинчане интересуются, дают ли ежегодные испытания сетей реальный эффект или просто повторяют старую схему без…
Скандал вакол публікацый «Гомельскай праўды» пра зааабаронцаў не сціхае. Крытыка ў адрас дзяржаўнага выдання з'явілася…
После того как сотрудник магазина объяснил, как пользоваться кассой, мужчина, по словам брестчанки, начал возмущаться…