Беларуска запісала відэа, у якім паказала нізкую хуткасць інтэрнэту ад вядомага правайдэра. Праз яе загрузка фільмаў на калядны вечар была немагчымай.
Белтэлекам: праца інтэрнэту да і пасля скаргі мінчанкі ў TikTok. Скрыншот відэа ў TikTok
Беларуска Паліна паскардзілася на нізкую хуткасць інтэрнэту ад аператара РУП «Белтэлекам» у сваім TikTok-акаўнце. Па яе словах, яна набыла тарыф па новай акцыі, якая абяцала павялічыць хуткасць Інтэрнэту. Але гэты анлайн-пакет не апраўдаў яе чаканняў.
Чытайце таксама: Выходные в офлайне: как один модем из Слуцка стал символом бед с интернетом по всей стране
Увечары 25 снежня жанчына заўважыла, што абяцаная акцыя ніяк не палепшыла якасць самой сеткі. Фільм, які яна планавала паглядзець, не хацеў загружацца. Вось, як сітуацыю каментуе сама аўтарка роліка:
«Паважаны Белтэлекам, звяртаюся да вас з падзякай. Тое, што ў гэты калядны вечар я не маю магчымасці паглядзець свой улюбёны мюзікл “Вечера на хуторе близ Диканьки”. Усё дзякуючы вашаму высокахуткаснаму інтэрнэту і “класным” акцыям “Даплаці пяць рублёў і атрымай яшчэ больш хуткі інтэрнэт”. Дзякуй за вашую хуткасць! Кліентаарыентаванасць. І тое, што майстар прыйдзе толькі ў тым выпадку, калі мы пагадзімся на гэтую класную акцыю. Дзякуй, Белтэлекам. Да пабачэння, Белтэлекам», — адзначае яна.
@polina_yasinetskaya #белтелеком #высокоскоростнойинтернет #хуженебывает #интернет ♬ оригинальный звук — frau_paulin
Праз некалькі дзён пасля публікацыі відэа ў TikTok да мінчанкі звярнуліся прадстаўнікі «Белтэлекаму», і прапанавалі ёй вырашэнне праблемы. У выніку супрацоўнік замяніў роўтэр, і інтэрнэт, як кажа сама жанчына, запрацаваў. Відэа і іншыя цяжкія файлы пачалі добра загружацца, хоць і не так, як ёй хацелася. Аўтарка роліка радая выніку, аднак задалася пытаннем, чаму для вырашэння праблемы абавязковая агалоска ў TikTok, а простых тэлефонных званкоў аператару цяпер недастаткова.
@polina_yasinetskaya #белтелеком #интернет #решениепроблем #высокоскоростнойинтернет ♬ оригинальный звук — frau_paulin
Раней беларусы неаднойчы скардзіліся на якасць паслуг ад аператара «Белтэлекам». Галоўныя праблемы, з якімі яны сутыкаліся — тэлебачанне і інтэрнэт, «што віснуць», пастаянныя збоі ў сувязі.
На меркаванне людзей, кошты на паслугі аператара зусім не апраўдваюць іх якасці. Варта прыгадаць выпадак случчаніна, які спрабаваў замяніць мадэм у аператара, і застаўся тры дні без сувязі.
Вось, як беларусы каментуюць працу аператара пад відэа мінчанкі:
У Міністэрстве сувязі, у сваю чаргу, прызнаюць праблемы з якасцю інтэрнэта. Але адзначаюць, што ўся праблема ў тым, што «інфраструктура проста не паспявае». Праблемы пагаршаюць будаўніцтва высотак без абавязковай мабільнай інфраструктуры, металізаваныя вокны, якія ў 1 000 раз гасяць сігнал, недахоп частот і базавых станцый, а таксама састарэлыя сеткі ў райцэнтрах і сёлах. Цалкам ліквідаваць праблему па ўсёй краіне абяцалі ажно да 2030 года.
Нагадаем, што 10 снежня 2025 г. карыстальнікі інтэрнэту ад «Белтэлекам», а таксама іншых паслуг кампаніі, выявілі, што сайты byfly.by, байфлай.бел, zala.by, зала.бел. перасталі працаваць. У кампаніі пацвердзілі, што закрылі гэтыя сайты, а ўсе свае паслугі перамясцілі на адзін сайт.
Чытайце таксама: Офис «Белтелеком» в Гомеле обновили, но очереди и хамство остались
Жители Могилева бурно обсуждают новую городскую урну, которая вызывает…. стойкие ассоциации с кладбищем.
У Чачэрску ўжо трэці год спрабуюць прадаць частку былой сядзібы графаў Чарнышовых-Кругліковых, але пакупнік пакуль…
Жыхары Горак звярнулі ўвагу на пешаходны мост, які злучае вуліцы Талстога і Матросава і выглядае…
Тэрыторыя каля сіласных траншэй пры ўездзе ў Ясенку засталася захламленай. Мясцовыя жыхары задаюцца пытаннем, чаму…
Жители Радужного в Пинске встревожились из-за закрытия магазина ALMI на Шапошника. Узнали, в чем причина.
Жительница Брестской области показала расчетный лист: за 21 день работы контролером на КПП ей начисляют…