Categories: Новости

«Снег проста звалiлi на абочыны»: Жыхары Пiнска скардзяцца на ўборку вулiц

У Пiнску снег з вулiц не вывозяць, а проста звалiваюць на абочыны i тратуары. Жыхары паказваюць, як гэта выглядае, i скардзяцца на небяспеку.

Share

У TikTok з’явіліся відэа, на якім жыхар Пінска паказаў сітуацыю з уборкай снегу ў горадзе. Паводле яго слоў, снегаўборачная тэхніка не вывозяць снег нават з галоўных вуліц, а проста скідвае яго на абочыны каля тратуараў і агароджаў. У выніку снежныя гурбы замінаюць руху аўтамабіляў і значна ўскладняюць перасоўванне пешаходаў.

@belarus_2105 #рб #пинск #проблема ♬ оригинальный звук — Belarus

Чытайце таксама: У розных гарадах Беларусі з’явіўся «бясплатны каток»: але ёсць нюанс

Аўтар відэа звяртае ўвагу і на пытанні бяспекі. Ён адзначае, што вясной, калі снег пачне раставаць, уся гэтая маса апынецца на тратуарах і праезнай частцы, а пры наступных маразах можа ператварыцца ў галалёд. Нават для аўтамабілістаў у такіх умовах пагаршаецца агляднасць.

@belarus_2105 #снег #пинск #рб #проблема #почему ♬ оригинальный звук — Belarus

У каментарах пад відэа жыхары пацвярджаюць, што падобная сітуацыя назіраецца не толькі ў адным месцы. Пінчане пішуць, што фактычна прыбранай выглядае толькі цэнтральная вуліца Леніна, у той час як у іншых раёнах тратуары застаюцца заваленымі снегам. «У Пінску ўсё без зменаў, чысцяць толькі вуліцу Леніна», — адзначае адзін з карыстальнікаў.

Асабліва востра праблема закранае пешаходаў і людзей з інваліднасцю. Па словах жыхароў, па заснежаных і слізкіх тратуарах складана не толькі хадзіць, але і суправаджаць тых, каму патрэбна дапамога. «Мне, напрыклад, цяжка ісці з чалавекам з інваліднасцю, а ўчора я сама атрымала траўму калена», — піша адна з жыхарак у каментарах.

Пінчане таксама нагадваюць, што на вываз снегу з гарадскіх вуліц штогод выдзяляюцца бюджэтныя сродкі, аднак на практыцы снег часта не вывозяць, а пакідаюць чакаць, пакуль ён растане сам. Гэта, на думку жыхароў, стварае дадатковыя рызыкі і робіць перамяшчэнне па горадзе ўзімку небяспечным.

Падобныя скаргі — не ўпершыню

З пачаткам цыклону «Улі», які прынес шмат снегу ў Беларусь, жыхары Пінска звярталі ўвагу на якасць працы камунальных службаў. На адной з вуліц, дзе працавала снегапрыборачная тэхніка, снег звалілі на суседнюю вуліцу. Праз гэта простым жыхарам давялося самастойна разграбаць наступствы прыборкі камунальнікаў і прыбіраць снег з праездаў, каб машыны змаглі выехаць са двароў.

Пінчане прыбіраюць снег пасля ачысткі дарогі камунальнікамі. Скрыншот відэа з TikTok

На відэа, якім падзяліліся мясцовыя жыхары, відаць, што дарогу настолькі замяло, што па ёй было немагчыма праехаць грамадскаму транспарту з аднаго боку, а з іншага боку — выехаць аўтамабілям са двароў.

Чытайце таксама: Ці варта беларусам хвалявацца праз змены клімату? Адказвае эколаг

Recent Posts

У Слуцку завяршыўся сезон пакосу, але некаторыя тэрыторыі так і не дачакаліся касілак

У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…

02.10.2026

«Лапши навешал!» Как пинчане комментируют заявления председателя горисполкома на встрече со СМИ и блогерами

После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…

02.10.2026

Беларуских студенток обязали заполнить анкету о внешности, семье и соцсетях. Отказавшихся требуют отдельно перечислять

Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…

02.10.2026

«Захотелось выругаться матом!» Брестчане критикуют установку заборов возле парковок на улице Медицинской

Парковку возле областной больницы расширили после нескольких лет обещаний. Но новые заборы уже вызвали недовольство…

02.10.2026

«Пажадана» нават бацькам: у БрДТУ студэнтаў просяць падпісвацца на Telegram-канал прафкома

У БрДТУ студэнтаў абавязваюць падпісвацца на Telegram-канал прафкома, а бацькам такую падпіску называюць «пажаданай».

02.10.2026

«Еще и золотой краской выделили, достопримечательность». У жителей Орши есть вопросы к новому «отелю» с бюстом Ленина

Rosa Ventorum разместился в бывшем здании военного штаба. Номера стоят от 60 рублей, но больше…

02.10.2026