Categories: Новости

Па «справе Гаюна» ў Брэсце праходзяць не менш за 800 чалавек: што вядома?

Журналісты і праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні па «справе Гаюна». У Брэсцкай вобласці — кожны пяты асуджаны.

Share

Па «справе Гаюна» ў Брэсце праходзяць не менш за 800 чалавек. Горад апынуўся сярод лідараў па асуджаных па гэтай справе.

Чытайце таксама: Жителей Брестской области продолжают судить за «содействие экстремистской деятельности». В колонию отправляют не всех

Такія дадзеныя, як паведамляе «Медыязона», журналісты атрымалі ад уласнай крыніцы. Паводле падлікаў выдання, толькі за 2025 год па гэтай справе ўжо вынеслі прысуды прыкладна 335 людзям па ўсёй Беларусі. З іх кожны пяты — жыхар Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама: Жителей Бреста и Страдечи признали «экстремистами» после суда по одинаковой статье. Что о них известно?

Пра «Справу Гаюна»

«Беларускі Гаюн» (Гаюн — персанаж беларускай міфалогіі, лясны дух) — незалежны маніторынгавы праект, які займаўся адсочваннем перамяшчэння расійскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя праект атрымліваў праз тэлеграм-бот ад інфарматараў унутры краіны. У 2022 годзе ўлады Беларусі абвясцілі яго «экстрэмісцкім фармаваннем».

«Справа Гаюна» — гэта масавая крымінальная справа супраць беларусаў, якія з лютага 2022 года перадавалі ў праект «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэнні расійскай і беларускай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі краіны.

У пачатку лютага 2025 года стала вядома, што сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Кіраўнік ініцыятывы Антон Матолька публічна пацвердзіў гэты факт і праз два дні заявіў пра спыненне працы праекта.

Хто патрапіў пад справу з жыхароў Брэсцкай вобласці

Нагадаем, што ў студзені 2026 года МУС Беларусі ўключыла ў «спіс экстрэмістаў» 33-гадовую ўраджэнку Івацэвічаў Анастасію Уласавец, якую судзілі ў Брэсцкім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, справа таксама звязаная з «Гаюнам». Раней, 6 лістапада, у той жа спіс трапіла 25-гадовая жыхарка Баранавіч Анастасія Хансеўна Мікалаева.

Анастасія Уласавец, бухгалтар з Брэста. Фота з сацсетак
Анастасія Нікалаева з Баранавіч. Фота з яе сацсетак

Чытайце таксама: В Бресте судили десантника из 38-й бригады, которого на соревнованиях признавали лучшим командиром взвода спецназа

Што пра пераслед казалі сілавікі і праваабронцы

У тэлеграм-канале ГУБАЗіК раней сцвярджалі, што «са 100%-най верагоднасцю суды будуць даваць меншыя тэрміны за садзейнічанне ўжо закрытаму экстрэмісцкаму праекту». Практычна адразу пасля гэтага стала вядома пра масавыя затрыманні.

ПЦ «Вясна» паведамляў, што на працягу 2025 года ў Беларусі працягваліся масавыя затрыманні па «справе Гаюна». Затрыманых абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Тады ж супрацоўніца праваабарончага цэнтра «Вясна» Вікторыя Рудзянкова адзначала, што з улікам доступу сілавікоў да базы ўсіх карыстальнікаў бота і сведчанняў былых зняволеных, колькасць фігурантаў можа дасягаць нават тысячы чалавек.

Па стане на канец снежня «Вясна» мела інфармацыю як мінімум пра 127 пацверджаных фігурантаў, узятых пад варту. Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне, і як мінімум 78 чалавек ужо асудзілі.

Адзін з асуджаных па «справе Гаюна» сведчыў, што ў матэрыялах яго крымінальнай справы згадваецца 2 500 карыстальнікаў бота, з якіх 1 500 былі ўсталяваныя следствам.

Раней экс-кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведамляў, што толькі ў СІЗА № 7 Брэста ўтрымліваюцца каля 50 фігурантаў «справы Гаюна».

Чытайце таксама: «Справа Гаюна». Як сілавікі вылічваюць людзей — меркаванне «Кіберпартызанаў»

Recent Posts

У Слуцку высыхае верхні слой глебы. Жыхары раёна таксама скардзяцца на праблемы з вадой

У Слуцку зафіксавалі сухі верхні слой глебы. Жыхары раёна тым часам паведамляюць і пра праблемы…

21.08.2026

Мінчане просяць зрабіць скейт-пляцоўку ў Парку Перамогі — без яе падлеткам даводзіцца катацца па прыступках і парапетах

У трох раёнах Мінска ўжо з'явіліся сучасныя скейт-пляцоўкі, а ў Цэнтральным іх няма. Жыхары раёна…

21.08.2026

«Мы еще над водой так делали и падали». Гродненцы защищают детей, которые катались на иве в парке Жилибера

В ТРК «Гродно» считают, что такое развлечение может быть опасным для самих школьников и губительным…

21.08.2026

«Толькі асфальт, прычым пакласці трэба якасна». Жыхары вёскі пад Маладзечнам самі латаюць дарогу цэглай

Жыхары дамоў з №16 па №42 падпісалі калектыўны зварот і адправілі яго ў Цюрлеўскі сельвыканкам.…

21.08.2026

Жительница деревни в Минском районе возмутилась заросшими землями сельсовета

Пока от владельцев частных участков требуют следить за травой, земли сельсоветов, по словам жительницы Минского…

21.08.2026

«Дожинки» — не для всех? Почему дом в Зеленом Бору ждет ремонта уже 75 лет

Пока Зеленый Бор преображается к областным «Дожинкам», жители дома №1 на Железнодорожной улице продолжают жить…

21.08.2026