Categories: Новости

Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

Беларуска абурылася ўмовамі пражывання ў санаторыі «Брэстаграздраўніца», бо рэальныя нумары не адпавядаюць фатаздымкам на афіцыйным сайце.

Share

Сваім водгукам на санаторый «Брэстаграздраўніца» беларуска Ксенія падзялілася ў TikTok. На яе меркаванне, умовы ў санаторыі вымушаюць чакаць лепшага.

Чытайце таксама: Новогодняя сказка по новой цене: санатории Брестчины резко подорожали по сравнению с прошлым годом. Узнали, на сколько

Санаторый «Брэстаграздраўніца» (ці «Бярэсце») месціцца ў Брэсцкім раёне, на тэрыторыі курорта Белае возера. Як вынікае з водгукаў турыстаў на Google maps, ягоны рэйтынг складае 4,3 зоркі з пяці, што лічыцца вышэйшым за сярэдні. Агулам наведвальнікі «Бярэсця» добра ацэньваюць паслугі ў месцы. Аднак сярод мінусаў некаторыя адзначаюць «савецкую атмасферу» і «сярэдні ўзровень ежы».

Яшчэ чатыры гады таму наведвальнікі санаторыя звярталі ўвагу на адсутнасць належнага рамонту ў розных нумарах. Як вынікае са свежага відэа, якім падзялілася беларуска Ксенія, крытыку людзей так і не прынялі да ведама.

У відэаводгуку, якім падзялілася дзяўчына, відаць, што нумар у «Брэстаграздраўніцы» даўно не рамантаваўся: шпалеры на сценах адклейваюцца, дзвярныя ручкі засталіся нібыта з часоў СССР, шафы ледзь адчыняюцца, а ламінатнае пакрыццё наогул пашкоджанае. У ванным пакоі на трубе можна заўважыць нешта, што нагадвае сляды іржы.

Як выглядае нумар у санаторыі «Брэстаграздраўніца». Скрыншот з відэа ў TikTok

«У Беларусі класныя санаторыі, давай з’ездзім», — іранізуе аўтарка відэа. Пазней па невядомых прычынах яна выдаліла свой ролік з TikTok.

Як выглядаюць нумары на афіцыйным сайце санаторыя

У каментарах пад ролікам дзяўчына адзначыла, што на афіцыйным сайце «Бярэсця» фатаздымкі нумароў зусім іншыя. Па яе словах, «там усё выглядае прыстойна». BGmedia вырашыла праверыць гэтую інфармацыю.

Як вынікае з фатаграфій на сайце berestje.by, нумары санаторыя сапраўды выглядаюць акуратнымі і ўтульнымі. Некаторыя пакоі маюць сучаснае абсталяванне (як аднапакаёвыя, так і шматпакаёвыя), а іншыя — не рамантаваліся доўгі час. Але ні на водным здымку не бачна шпалераў, што адклейваюцца, так і іншых недахопаў, якія адзначыла беларуска ў сваім відэароліку. Гэта, у сваю чаргу, можа заблытаць турыстаў, якія разлічваюць на камфортны адпачынак, але ў выніку атрымоўваюць «ката ў мяшку».

Нумар у «Бярэсці» на афіцыйным сайце. Фота: berestje.by
Як выглядае нумар у «Бярэсці» на афіцыйным сайце санаторыя. Фота: berestje.by

Кошты на аздараўленне ў «Брэстаграздраўніцы» выглядаюць наступнымі: ад 97 да 150 бел. руб. за суткі (у залежнасці ад памеру пакоя).

«Савецкі» нумар у санаторыі. Фота: berestje.by

Што кажуць беларусы

У каментарах пад ролікам прагучалі розныя меркаванні. На думку адных людзей, беларуска сама вінаватая ў сітуацыі, бо яна вырашыла «зэканоміць» на паслугах і абрала для сябе самы танны пакой. Хтосьці наогул адмаўляе сапраўднасць самога відэа:

«Нешта я такога ў “Бугу” не прыкмеціла. І не факт, што тут санаторый паказалі, а не нейкую кватэру. Зараз вельмі шмат жадаючых паклёпнічаць на Беларусь!», — адзначаюць карыстальнікі.

Іншыя ж, наадварот, палічылі, што такія ўмовы — недапушчальныя, бо за гэта так ці інакш плацілі грошы: «Людзі, вы сур’ёзна? Прычым тут заплаціў, зэканоміў і астатняе? Сам стан пакою, мэблі і тэхнікі вас не засмучаюць? Гэта ж не ўмовы для пражывання чалавека! Куды глядзіць адміністрацыя санаторыя? Прабачце, але ў такое няма жадання ехаць за бясплатна, а тут за гэта і грошы заплацілі», — дзеліцца адна дзяўчына ў каментарах.

Нагадаем, што пасля публікацыі TikTok-відэа пра санаторый «Прыпяць» у Пінску ва ўстанове пачалі рабіць рамонт.

Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026