Сядзіба Алешаў у Новай Беражной з вежай-абсерваторыяй нарэшце знайшла гаспадара. За яе заплацілі 54 792 беларускія рублі.
Сядзіба ў пасёлку Нова-Беражное Столінскага раёна
Старадаўняя сядзіба Алешаў у пасёлку Нова-Беражное Столінскага раёна ўсё ж знайшла новага ўладальніка. Комплекс, які ўжо спрабавалі прадаць сёлета, на гэты раз сышоў з аўкцыёну за 54 792 рублі — каля $18,1 тысячы. Пра вынікі таргоў паведамляе Domovita.by.
Чытайце таксама: У Песках адновяць гатычную браму сядзібы Пуслоўскіх. А што будзе з самой сядзібай?
Першая спроба продажу скончылася няўдала: пераможца таргоў у апошні момант адмовіўся ад набыцця. Пра гэта раней пісала «Наша Ніва».
Падчас паўторных таргоў за сядзібу спаборнічалі два ўдзельнікі. За дзве з паловай гадзіны яны зрабілі 33 стаўкі.
Лот выставілі з пачатковай цаной 12 892 рублі. У выніку яна павялічылася ў 4,3 раза — да 54 792 рублёў.
Новым уладальнікам стала прыватная будаўнічая арганізацыя з Пінска.
Пры гэтым падчас вясновых таргоў кошт сядзібы вырас значна вышэй — амаль да 128,2 тысячы рублёў. Аднак пераможца з Альшанаў, які атрымаў права набыць маёнтак, перад афармленнем здзелкі адмовіўся ад яго.
Цяпер продаж адбыўся. Разам з будынкамі ўладальнік атрымаў права 50-гадовай арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 37 сотак.
Сядзібу пабудавалі ў 1890 годзе. Галоўны будынак плошчай каля 426 квадратных метраў выкананы з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі. У яго архітэктуры захаваліся лучковыя вокны, тэраса і стрыманыя дэкаратыўныя элементы.
Але найбольш незвычайная дэталь маёнтка знаходзіцца не ў самім доме. З боку парку да яго прымыкае гранёная двухпавярховая вежа.
Апошнім уладальнікам сядзібы быў Канстанцін Алеша. Ён вучыўся ў Германіі і цікавіўся астраноміяй, таму абсталяваў вежу пад хатнюю абсерваторыю. Адтуль гаспадар мог назіраць за начным небам праз тэлескоп.
З гэтым жа шляхецкім родам звязваюць савецкага пісьменніка Юрыя Алешу.
Сядзібу атачае пейзажны парк англійскага тыпу плошчай каля пяці гектараў. Яго заклаў нямецкі садоўнік Карл Байзерт.
У парку захаваліся старыя і рэдкія дрэвы, сярод іх — чорная сасна і лістоўніца Кемпфера. Цяпер тэрыторыя моцна заросла, але частка гістарычнай планіроўкі і расліннасці ўсё яшчэ захоўваецца.
У савецкі перыяд сядзібны дом ператварылі ў жыллё для работнікаў мясцовага спіртзавода. Паступова кватэры апусцелі, пасля чаго будынак закансервавалі. Без пастаяннага догляду ён пачаў разбурацца.
Нягледзячы на гісторыю і архітэктурныя асаблівасці, сядзіба Алешаў пакуль не мае статусу матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Цяпер маёнтак перайшоў у прыватныя рукі.
Чытайце таксама: У Клімавічах беларуская мова знікла з грамадскага транспарту
Инициатива Минздрава вызвала волну обсуждений в Threads. Медики опасаются новых ограничений, а пациенты спорят о…
Среди освобожденных — журналисты, музыканты, правозащитники и политолог. BYSOL уже объявил сбор для них, а…
В Бресте 18 сентября пройдет Крестный ход в честь Афанасия Брестского. Власти предупредили о перекрытиях,…
Чиновники еще в 2023 году называли стихийные огороды «бичом» Кобрина и обещали с ними разобраться.…
В Брестской области рассчитывают собрать до 130 тысяч тонн яблок. После прошлогоднего провала беларусы уже…
Правозащитники признали политзаключенными еще двух жителей Брестчины, а КГБ за две недели внес в «террористический…