Иллюстративное фото

У Клімавічах беларуская мова знікла з грамадскага транспарту

15.09.2026 15:24 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Клімавічах назвы прыпынкаў, расклад руху і інфармацыя для пасажыраў у грамадскім транспарце выкананыя толькі па-расейску.
Читайте BGmedia в:

Беларускай мовы няма ні на прыпынках, ні ў аўтобусах

У Клімавічах беларуская мова фактычна адсутнічае ў грамадскім транспарце і яго інфраструктуры.

Чытайце таксама: Праўладны блогер заявіў, што дыскрымінацыі беларускай мовы няма — у TikTok яму запярэчылі

Пра гэта стала вядома з адказу Клімавіцкага філіяла аўтапарка №9 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» на зварот юрыста і праваабаронцы Ігара Случака. Адказ прадпрыемства апублікаваны ў Telegram.

Птушка з перавязаным клювам на чырвоным фоне
Птушка з перавязанай дзюбай на чырвоным фоне, як сімвал дыскрымінацыі беларуская мовы. Крыніца: penbelarus.org

У аўтапарку па пунктах пералічылі, на якой мове падаецца інфармацыя для пасажыраў. Ва ўсіх выпадках указваецца руская.

Шыльды з назвамі прыпынкаў на тэрыторыі раёна выкананыя па-руску. Расклад руху грамадскага транспарту, размешчаны на прыпынках, таксама зроблены на рускай мове.

Па-расейску адбываецца і інфармаванне пасажыраў у грамадскім транспарце. Аб’явы на прыпынках і іншая тэкставая інфармацыя для пасажыраў таксама выкананыя на рускай.

Такім чынам, у пералічаных прадпрыемствам відах інфармацыі беларуская мова ўвогуле не выкарыстоўваецца.

Што прапаганда расказвае пра беларускую мову

Сітуацыя выглядае асабліва паказальна на фоне дзяржаўнай рыторыкі пра абарону беларускай мовы і гісторыі.

Напярэдадні Дня народнага адзінства дзяржаўныя медыя традыцыйна звяртаюцца да тэмы становішча беларускай мовы ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, калі яна, паводле афіцыйнай версіі, зазнавала абмежаванні.

У саміх Клімавічах беларуская мова сёння не выкарыстоўваецца нават у базавай інфармацыі, якой штодня карыстаюцца пасажыры грамадскага транспарту.

Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: