Categories: Новости

Сямікласніца з Магілёўшчыны паскардзілася ў міліцыю на пабоі ад маці

На Магілёўшчыне 12-гадовая дзяўчынка заявіла ў міліцыю, што маці яе збіла. Канфлікт узнік з-за тэлефона і адмовы ісці вячэраць.

Share

У адным з раёнаў Магілёўскай вобласці 12-гадовая сямікласніца звярнулася ў міліцыю са скаргай на пабоі з боку ўласнай маці. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, канфлікт адбыўся ў хатніх умовах.

Чытайце таксама: «Ситуация просто прячется под ковер»: экспертка — о том, как в Бресте и в целом по стране замалчивают домашнее насилие

Як высветлілася падчас праверкі, маці некалькі разоў клікала дачку вячэраць. Аднак дзяўчынка сядзела ў тэлефоне, ігнаравала просьбы і заяўляла, што есці не хоча. Калі жанчына ў чарговы раз папрасіла адкласці тэлефон, падлетак адрэагавала агрэсіўна.

Дарослы адбірае тэлефон у дзіцяці. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: www.huffingtonpost.co.uk

На фоне раздражнення і незадаволенасці тым, што дачка шмат часу праводзіць у гаджэце, маці некалькі разоў ударыла дзяўчынку далонямі і рамянём. Праз тыдзень пасля інцыдэнту школьніца звярнулася ва ўстанову аховы здароўя, а затым і ў міліцыю.

Падчас медыцынскага агляду ў дзяўчынкі выявілі сіняк на плячы. Аднак спецыялісты ўстанавілі, што траўма не прывяла да кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці. У сувязі з гэтым у распачынанні крымінальнай справы было адмоўлена.

Што адбываецца з хатнім гвалтам у Беларусі

Раней BGmedia звяртала ўвагу, што ўлады Беларусі не робяць сістэмных крокаў для процідзеяння хатняму гвалту. У краіне дагэтуль не існуе асобнага закона супраць хатняга насілля, а выпадкі фізічнага і псіхалагічнага аб’юзу часта разглядаюцца як «бытавыя канфлікты», а не як сацыяльная праблема.

З 2018 года Беларусь не падае міжнародным інстытуцыям падрабязную статыстыку па гендарным і сямейным насіллі. Дзяржаўныя інфармацыйныя кампаніі па павышэнні дасведчанасці істотна скараціліся, а дапамога ахвярам у асноўным трымаецца на неграмадскіх ініцыятывах. Афіцыйныя крызісныя цэнтры і праграмы карэкцыі паводзінаў агрэсараў застаюцца абмежаванымі або неэфектыўнымі.

Чытайце таксама: «Любил порядок»: житель Сенненского района избивал жену и пытался ее задушить

Recent Posts

Ці можна пражыць на 10 рублёў за тыдзень? Беларуска падзялілася сваім досведам

Беларуска паказала ў TikTok, як падрыхтавала ежу на тыдзень усяго за 10 рублёў. Аднак многія…

06.02.2026

«Строят, а потом проблемы с арендаторами». Жители Барановичей спорят, нужен ли им в городе еще один торговый центр

На улице Профессиональной в Барановичах строят торговый центр. Местные жители считают, что время ТЦ уже…

06.02.2026

Отличная цена за обед на двоих»: в Бресте обсуждают цены в столовой «Гефеста»

Обед на двоих обошелся в 23,80 рубля. Горожане спорят — дешево это или уже дорого.

06.02.2026

Сіла TikTok: у Гомелі зрабілі праталіну для лебядзёў пасля публікацыі відэа

Гамельчанка звярнула ўвагу, што на Валатоўскім возеры лебедзі не маюць месца для плавання. Відэа жанчыны…

05.02.2026

«Да вы издеваетесь». Власти спросили у брестчан, нужно ли возвращать автобус №50 «Цветотрон — Адамковская»

После обращения жителей Речицы чиновники решили запустить общественное обсуждение потенциального возвращения популярного маршрута.

05.02.2026

У Магілёве адкрыўся кабінет нейракарэкцыі для дзяцей — за грошы бацькоў

У 3-й паліклініцы Магілёва адкрыўся кабінет нейракарэкцыі для дзяцей, але яго стварылі за грошы бацькоў…

05.02.2026