Новая скульптура «Сям’я» ў Магілёве ўжо праз некалькі тыдняў пасля адкрыцця пакрылася брудам і слядамі абутку. Гэта выклікала спрэчкі наконт адказнасці людзей.
Скульптура "Сям'я". Фота: "Магілёў.анлайн"
У Магілёве звярнулі ўвагу на стан новай скульптуры «Сям’я», усталяванай на набярэжнай Дубровенкі. На фотаздымках, зробленых неўзабаве пасля мантажу, кампазіцыя выглядае бездакорна белай. Але ўжо праз два тыдні на ёй добра бачныя сляды абутку, бруд і пацёртасці.
Чытайце таксама: «Это просто жесть». Жительница Борисова показала грязные сиденья в автобусе — в сети спорят, кто виноват
Скульптура з’явілася ў сярэдзіне чэрвеня 2026 года. Яе аўтары — Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін. Кампазіцыя вышынёй каля 2,8 метра адлюстроўвае бацькоў, якія схіліліся над дзіцем.
Практычна адразу пасля ўстаноўкі скульптуры на набярэжнай адкрыўся новы светламузычны фантан, які стаў галоўнай падзеяй святкавання Дня горада. Паводле інфармацыі Магілёўскага гарвыканкама, комплекс уключае 205 помпаў, 518 фарсунак і больш за 600 свяцільнікаў.
На адкрыццё прыйшлі тысячы людзей. У сацыяльных сетках жыхары пісалі, што на набярэжнай сабралася «палова Магілёва». Каб лепш бачыць шоу, людзі займалі любыя ўзвышэнні, у тым ліку залазілі на новую скульптуру.
Менавіта пасля гэтых масавых мерапрыемстваў яе стан прыкметна пагоршыўся.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
На фатаграфіях скульптуры можна заўважыць не толькі пра сляды бруду, але і пра шматлікія адбіткі падэшваў на гарызантальных элементах кампазіцыі.
Эксперты ў сферы гарадскога добраўпарадкавання не раз адзначалі, што падобныя аб’екты ў грамадскай прасторы патрабуюць уліку патокаў людзей яшчэ на этапе праектавання.
У гэтым выпадку адразу некалькі фактараў маглі паўплываць на вынік, заўважыла Магілёў.медыя:
Акрамя таго, паміж устаноўкай скульптуры і маштабным гарадскім святам прайшло менш за два тыдні. За гэты час не было зроблена часовай агароджы або іншых мераў аховы.
Скульптура «Сям’я» з’яўляецца часткай праекта добраўпарадкавання набярэжнай, які рэалізоўваўся пад кантролем Магілёўскага гарвыканкама. Менавіта заказчык вызначаў месца ўстаноўкі, матэрыялы, неабходнасць пастамента і спосабы абароны аб’екта падчас масавых мерапрыемстваў.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў асабіста адкрываў новы светламузычны фантан 26 чэрвеня, падкрэсліваючы, што падобнага аб’екта «пакуль няма нідзе ў Рэспубліцы Беларусь». Скульптура знаходзіцца літаральна за некалькі дзясяткаў метраў ад фантана і з’яўляецца часткай таго ж самага грамадскага ансамбля.
Таму пытанні сёння ўзнікаюць не толькі да паводзін наведвальнікаў, але і да таго, ці былі прадугледжаны неабходныя меры для захавання новага гарадскога аб’екта.
Чытайце таксама: После текста о не асфальтировании дорог в Слониме райисполком выступил с опровержением. Но вопросы у жителей остались
Расіяне адкрылі для сябе Беларусь і Гродна — іх прысутнасць становіцца ўсё больш прыкметнай. У…
Специалист полагает, что власти намеренно заранее осваивают бюджеты, чтобы остановить любые будущие общественные протесты.
У Бабруйску да канца кастрычніка заставаўся бусел. Спецыялісты плануюць злавіць птушку і перавезці ў Асіповіцкі…
Беларуска пожаловалась на цены аренды в Полоцке и Новополоцке. Узнали, что предлагают на рынке и…
Круговое движение на улице Краснознаменной организовали из-за строительства объекта для автомобилей. Мнения о нововведениях разделились.
У Клімавіцкім раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог замест запланаваных 16. На наступны год у…