Прарасейскі блогер Міхаіл Юспа выклаў відэа, у якім паскардзіўся на беларускую мову на падземных пераходах. Ягоныя прэтэнзіі абурылі многіх беларусаў.
Плошча перамогі ў Мінску. Фота з акдрытых крыніц
Міхаіл Юспа — прарасейскі блогер, што жыве ў Беларусі. У сваім TikTok ён часта звяртае ўвагу на праблему «беларусізацыі» помнікаў у краіне.
Чытайце таксама: Дызайнерка, якая стварае дызайн для чарачнай «у стылі СССР», здзівілася забароне на «бчб-колеры»
Сам Міхаіл з’яўляецца прыхільнікам інтэграцыі Беларусі з Расеяй, пра што часта падкрэслівае ў сваіх відэароліках і іншых публікацыях. На дадзены момант ён працуе навуковым супрацоўнікам кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Ён называе сябе палітолагам і міжнароднікам. У гэтай ролі ён некалі даваў каментары тэлеканалу «Беларусь 1».
У адным са сваіх апошніх відэа ён крытычна выказаўся пра беларускую мову ў цэнтры сталіцы. Ён заўважыў, што на адным з падземных пераходаў на Плошчы Перамогі расейскія словы замянілі на беларускія. На меркаванне Юспы, гэта ўсё сведчыць пра «дэрусіфікацыю» і нават «дэсаветызацыю».
@usparus Сегодня по наводке подписчика сходил на Площадь Победы, где дополнил материал по белорусизации этого священного для нас места. Оказалось, что, вероятно, в ходе реконструкции надпись «Площадь Победы» на подземных переходах на самой площади были заменены на белорусскоязычные. Об этом говорит цвет камня и размер букв. На верхних переходах, которые ближе к улице Козлова, камень белый, а русские буквы большие. В месте реставрации камень чёрный и белорусские буквы меньше. При выполнении работ старые надписи могли быть отреставрированы и возвращены на место, но их заменили мовными. С одной стороны, это удаление оригинальных советских надписей. С другой — отказ от русского языка в польщу белорусского. Поэтому дерусификация это или десоветизация можете решить сами. Видео-сюжет на эту тему записан и выложен в социальные сети. #ДеньПобеды #Донбасс #9мая #литература #мудрость #беларусь #беларусь🇧🇾 #беларус #україна #Кремль #вов #юспа #херсон #справделивость #Россия #минск #москва #спб #гродно #могилев #Витебск #Брест #гомель #смоленск #псков #краснодар #крым #севастополь #Керчь #Тамань #Кубань #краснодарскийкрай #московскаяобласть #ленинград #ленинградскаяобласть #ссср #Воронеж #история #мужик #сочи #анапа #адлер #симферополь #донбасс #донецк #Луганск #лукашенко #трамп #Сталин #путин ♬ оригинальный звук — Aleksandr✔️
«Сёння мы пагаворым пра дэсаветызацыю на Плошчы Перамогі ў Мінску. Уся справа ў тым, што зусім нядаўна там правялі рамонт. І калі паглядзець на падземныя пешаходныя пераходы, якія непасрэдна прылягаюць да плошчы, можна ўбачыць, што надпісы ў іх цяпер зроблены на беларускай мове. Але калі спусціцца ў пераходы крыху вышэй па праспекце, то там надпісы застаюцца на расейскай мове. Імаверна, падчас рамонту расейскамоўныя надпісы, што былі ў пераходах каля плошчы, замянілі на беларускамоўныя. Здавалася б, можна было проста адрэстаўраваць старыя і паставіць іх на месца. Але чамусьці было прынята рашэнне замяніць расейскія надпісы на беларускія. Што гэта — дэсаветызацыя? Ці дэрусіфікацыя? Прапаную вам самім вырашыць, як гэта называць», — адзначае аўтар відэа.
Шматлікія беларусы не зразумелі прэтэнзіі аўтара відэа. У каментарах пад ролікам многія адзначылі, што не бачаць у гэтым ніякай праблемы.
Некаторыя карыстальнікі пажартавалі з прэтэнзіі Міхаіла Юспы і спыталі, чаму ў Мінску мусіць быць месца для расейскай мовы, калі беларуская ў Маскве наогул адсутнічае:
На гэтыя каментары Міхаіл так і не адказаў па сутнасці. Яго галоўны аргумент зводзіўся да неабходнасці захавання расейскай мовы, якая, на думку аўтара відэа, з’яўляецца традыцыйнай, калі гаворка ідзе пра савецкую спадчыну.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
Супрацоўніца адной сельгаспадаркі пахвалілася ў TikTok сваімі падарункамі ад начальства. Яны не пакінулі нікога абыякавымі.
На вуліцы Адзінцова ў Мінску ўзнікла праблема смеццевых звалак. Але службы па прыборцы смецця не…
Главный совет беларусов во время досмотра — не вступать с таможенниками в дебаты. Иначе это…
У Аршанскім раёне выявілі згнілы і заплеснелы лён. Рэальная карціна супярэчыць афіцыйным справаздачам пра «паспяховы…
Telegram-боты для сообщений о нарушениях на дорогах разделили мнения беларусов. Некоторые опасаются злоупотреблений и стукачества.
Беларусы пишут в чатах, что допрашивают вообще всех: студентов (включая несовершеннолетних), людей с ВНЖ, тех,…