Categories: Новости

У адной школе ў бацькоў спыталі пра іх зарплату. Цэнтр абароны персанальных дадзеных назваў такое недапушчальным

Бацькам школьнікаў прапанавалі запоўніць анкету з пытаннямі пра заробак. Цэнтр абароны персанальных дадзеных патлумачыў, калі такія звесткі можна збіраць.

Share

У адной з магілёўскіх школ бацькам школьнікаў прапанавалі запоўніць анкету, у якой сярод пытанняў пра сям’ю былі і тыя, што тычыліся працоўнага стажу і зарплаты бацькоў.

Чытайце таксама: «Это уже не школа, а зона»: с 1 сентября в Беларуси выборочно досматривают вещи школьников

Фота анкеты апублікавалі ў Threads. Выпадак звярнуў увагу на пытанне, якое можа хваляваць шматлікіх беларусаў: якія менавіта звесткі пра бацькоў просяць паведамляць школы і на якой падставе яны гэта робяць.

Фота анкеты, якую размясцілі ў сацсетках бацькі школьнікаў

Што сказалі ў Цэнтры абароны персанальных дадзеных

На сітуацыю адрэагаваў Цэнтр абароны персанальных дадзеных. Ён прааналізаваў выпадак і нагадаў, што арганізацыя павінна мець прававую падставу для збору персанальных дадзеных.

У Цэнтры адзначылі, што такой падставай можа быць норма права, дамова або згода самога чалавека. Калі адпаведнай падставы няма, збіраць інфармацыю «на ўсялякі выпадак» незаконна.

Асобна там падкрэслілі, што не варта саромецца пытацца ў арганізацыі, навошта ёй патрэбныя пэўныя звесткі.

Напрыклад, калі просяць прадаставіць асабістыя дадзеныя, можна ўдакладніць праз наступныя пытанні:

  • На якой прававой падставе вы патрабуеце гэтыя дадзеныя?
  • Якім заканадаўчым актам гэта прадугледжана?
  • Для чаго вам патрэбная копія майго пашпарта?
  • Дзе можна азнаёміцца з палітыкай апрацоўкі персанальных дадзеных вашай арганізацыі?
  • Каму будуць перадавацца мае дадзеныя і як яны будуць захоўвацца?

Як заўважылі ў Цэнтры, калі арганізацыя добрасумленна збірае інфармацыю, у ёй павінныя спакойна патлумачыць, для чаго гэтыя звесткі патрэбныя і на якой падставе іх просяць.

Чытайце таксама: Адміністрацыя школаў зможа аглядаць вучняў, каб канфіскоўваць вэйпы

Бацькі ўжо сутыкаліся з падобнымі анкетамі

Гэта не першы выпадак, калі ў школах збіраюць інфармацыю пра дзяцей і іх сем’і, якая можа выклікаць пытанні.

На праблему раней звяртала ўвагу Брэсцкая «Вясна». Напрыклад, перад летнімі канікуламі ва ўстановах адукацыі бацькам прапануюць запаўняць анкеты пра тое, дзе і з кім дзіця будзе праводзіць лета. Тады Цэнтр адзначаў, што школы амаль ва ўсіх падобных сітуацыях не маюць права збіраць такія звесткі.

У выпадку з магілёўскай школай таксама застаецца пытанне, на якой менавіта падставе бацькоў прасілі паведаміць інфармацыю пра іх зарплату і працоўны стаж. З апублікаванай анкеты гэтага не вынікае.

Чытайце таксама: У слуцкіх школах бацькі заўважылі змены ў харчаванні: дзецям не хапае перакусаў

Recent Posts

В Бресте директор таксопарка два года платил водителям зарплату «в конвертах». Бюджет потерял более 500 тысяч рублей

Около 100 водителей получали зарплату наличными, а государство недосчиталось более полумиллиона рублей налогов и взносов…

23.11.2026

У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску. У афішы няма ніводнага беларускамоўнага спектакля

Гомельскі маладзёжны тэатр паказвае спектакль паводле твора Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы ўсе пастаноўкі…

21.11.2026

«Нас просто поставили перед фактом». Что не рассказали в сюжете ТРК «Брест» о сносе домов за Ледовым дворцом

ГосТВ показало встречу властей с жителями Бреста, которым грозит выселение ради новостроек. Провластные журналисты промолчали…

21.11.2026

«Красный кирпич был визиткой здания». Жители Барановичей раскритиковали новый цвет исторического Дома пионеров

В здании 1902 года завершают реставрацию и планируют открыть общепит. Жители возмущены цветом, но владелец…

21.11.2026

«У нас тут не СВА»: у Мінску кіроўца з расійскімі нумарамі заняў месца для людзей з інваліднасцю

Мінчук зняў на відэа машыну з расійскімі нумарамі, прыпаркаваную на месцы для людзей з інваліднасцю.…

20.11.2026

«Безопасность прогулок — наш приоритет!» Власти Бреста объяснили вырубку деревьев в парке 1 Мая

В горисполкоме отчитались, что в ноябре 2026 года завершили плановый этап и убрали деревья, «представлявшие…

20.11.2026