Categories: Новости

У ахове здароўя Магілёўскай вобласці зафіксавалі дэфіцыт урачоў і лекаў

Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла праблемы з кадрамі, дыспансерызацыяй, чаканнем дапамогі і забеспячэннем лекамі.

Share

Пракуратура Магілёўскай вобласці правяла праверку сістэмы аховы здароўя рэгіёна. Паводле яе вынікаў, выяўлены шэраг парушэнняў, якія датычацца кадравага забеспячэння, арганізацыі медыцынскай дапамогі і лекавага забеспячэння насельніцтва.

Чытайце таксама: Случчанка, якая абвінаваціла урачоў у смерці бацькі, зноў паскардзілася на лекара ў ЦРБ

Нягледзячы на справаздачы аб паляпшэнні паказчыкаў, у рэгіёне па-ранейшаму фіксуецца недахоп урачоў, што ўплывае на даступнасць медыцынскіх паслуг.

Кадравы дэфіцыт

Медыцынскія ўстановы Магілёўскай вобласці недаўкамплектаваныя ўрачамі розных спецыяльнасцяў. У выніку павялічваецца нагрузка на працуючых спецыялістаў, а тэрміны чакання прыёму для пацыентаў могуць павялічвацца.

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніц

Парушэнні пры дыспансерызацыі

Падчас праверкі пракуроры выявілі больш за 50 парушэнняў пры правядзенні дыспансерызацыі дарослага насельніцтва. Гэтыя парушэнні датычыліся арганізацыі і выканання працэдур, прадугледжаных нарматыўнымі дакументамі.

У медыцынскіх установах Магілёва, Асіповіцкага і Слаўгарадскага раёнаў зафіксаваныя перавышэнні дапушчальных тэрмінаў чакання медыцынскіх паслуг і дыягнастычных даследаванняў. Гэта датычыцца як кансультацый спецыялістаў, так і абследаванняў.

Вакцынацыя і лекавае забеспячэнне

Праверка таксама выявіла парушэнні пры выкарыстанні вакцын і вядзенні ўліковай дакументацыі па прафілактычных прышчэпках. У шэрагу медыцынскіх устаноў адсутнічалі абавязковыя лекавыя сродкі. Кантроль за тэрмінамі і ўмовамі іх захоўвання ў асобных выпадках ажыццяўляўся з парушэннямі.

Парушэнні выяўлены і ў фельчарска-акушэрскіх пунктах (ФАП), якія абслугоўваюць сельскае насельніцтва. З больш як 120 правераных пунктаў у 12 зафіксаваны недахопы санітарна-тэхнічнага стану.

Па выніках праверкі пракуратура ўнесла прадстаўленне ў Магілёўскі аблвыканкам. Выкананне прапанаваных мер будзе знаходзіцца на кантролі нагляднага органа.

Як сітуацыю ацэньваюць беларускія медыкі

Беларускі ўрач Станіслаў Салавей, што жыве и працуе за мяжой, у прамым эфіры тэлеканала «Обычное утро» распавёў пра розніцу паміж сістэмай аховы здароўя Беларусі і Польшчы. Паводле яго слоў, у Варшаве нават у межах аднаго раёна могуць працаваць дзесяць і больш спецыялістаў, і такая ж сітуацыя назіраецца ў невялікіх гарадах краіны.

Дзякуючы гэтаму, прызнаецца Салавей, у яго, як у жыхара Польшчы, цалкам адпадае неабходнасць ездзіць у Беларусь па «даступную медыцыну» — тым больш, што ў Польшчы цяпер працуе шмат беларускіх урачоў.

Тым часам у Беларусі, зыходзячы з апошніх тэндэнцый, становішча ў сферы аховы здароўя толькі пагаршаецца. Ва многіх рэгіёнах адчуваецца востры недахоп медыцынскіх кадраў: закрываюцца радзільныя дамы, скарачаюцца бальніцы і аддзяленні, а нагрузка на тых, хто застаецца працаваць, пастаянна расце.

Чытайце таксама: «Пациенты здоровы — получи деньги». Станислав Соловей рассказал, в чем украинская медицина успела обогнать беларускую

Recent Posts

Власти Бреста планируют грандиозную стройку за Ледовым дворцом — под снос пойдут десятки домов

Ради многоэтажек планируют снести частные дома. Но жители не спешат расставаться с тем, что строили…

16.11.2026

КГБ объявил трех жителей Брестской области «террористами». За что их преследовали?

В список попали предприниматель из Березы, жительница Лунинца и мужчина, зарегистрированный в Брестской области.

16.11.2026

Обещал построить, а сам забрал деньги: в Беларуси задержали «мастера» с судимостью

В Лунинце 26-летний мужчина обещал людям строительную помощь, брал предоплату и исчезал. На его обещания…

16.11.2026

Сарафан за 15 рублей обернулся кредитом на 500: в Пинске покупательницу обманули через Instagram

Желание купить модную одежду со скидкой закончилось не обновкой, а чужим кредитом. Вместо сарафана за…

14.11.2026

«Сделали бы лучше нормальное освещение улиц». Власти Барановичей отчитались о благоустройстве и нарвались на критику

Чиновники строят бетонные островки безопасности и кладут асфальт, а горожане жалуются на обилие ненормативных «спящих…

14.11.2026

Открыли под фанфары, закрыли через три дня. В Браславе новый бассейн «Драйв» уже не работает

Новый ФОК в Браславе торжественно открыли к 7 ноября, но бассейн закрылся уже 11-го. Теперь…

13.11.2026