Беларусь уводзіць электронныя сертыфікаты ЦТ і ЦЭ. У Мінадукацыі абяцаюць зручнасць, але на практыцы новая сістэма можа толькі дадаць клопатаў.
Сертыфікаты ЦТ і атэстат. Ілюстратыўнае фота
У Беларусі пачынаюць паэтапна ўкараняць электронныя сертыфікаты вынікаў цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэставання (ЦТ).
Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе
У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што праект зробіць сістэму больш празрыстай, зручнай і надзейнай як для абітурыентаў, так і для ВНУ.
Да пачатку прыёмнай кампаніі 2026 года Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) абяцае забяспечыць магчымасць прагляду і спампоўкі электронных сертыфікатаў праз сістэму «Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ». Усе дакументы будуць падпісаныя электронным лічбавым подпісам.
Аднак, нягледзячы на такі «лічбавы крок наперад», папяровыя версіі ўсё яшчэ застануцца неабходнымі. Паводле Мінадукацыі, пры паступленні абітурыент абавязаны падаць арыгінал папяровага сертыфіката — без яго прыняць дакументы ў ВНУ будзе немагчыма.
Такім чынам, электронныя сертыфікаты пакуль будуць існаваць хутчэй як дадатак да традыцыйных, а не іх замена. Пасля тэставага перыяду плануецца поўны пераход на лічбавы фармат, але дакладныя тэрміны пакуль не агучваюцца. У міністэрстве падкрэсліваюць, што новая сістэма «стане часткай стварэння адзінай лічбавай адукацыйнай прасторы» і «павінна павысіць давер да вынікаў экзаменаў».
Чытайце таксама: В центре Бреста компьютерные мастерские создали «финансовую аномалию». Возможно, вы в этом поучаствовали
В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.
Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…
Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…
Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…
У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…
Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.