Categories: Новости

У «Белмаркеце» кошты жывуць сваім жыццём: пакупнік паказаў, як яго ледзь не падманулі

Беларус заўважыў, як у вядомай сетцы крамаў на цэнніках пазначаюць кошты, што адрозніваюцца ад рэальных. Сваім відэа мужчына падзяліўся ў сацсетках.

Share

Беларус, што набываў сабе фарэль у вядомай сеткавай краме «Белмаркет», заўважыў, што кошт прадукту на цэнніку зусім не адпавядае таму, які паказвае сканэр. Мужчына распавёў пра сітуацыю ў відэа, якое разляцелася па сацсетках.

Чытайце таксама: Жыхарка Маладзечна паскардзілася на «Смачныя» каўбаскі

Як вынікае з відэа, упакаваны стэйк замарожанай фарэлі каштаваў 31,98 бел. руб. Агульная цана за кілаграм складала амаль 43 рублі. Аднак калі мужчына праверыў кошт на сканеры, кошт яўна адрозніваўся: амаль 38 руб., то бок большы на шэсць беларускіх рублёў.

«Глядзіце, як “Белмаркет” кідае людзей на грошы. Пераправярайце тавары, рабяты», — адзначае аўтар відэа.

Меркаванні беларусаў

У каментарах пад ролікам многія беларусы падтрымалі мужчыну. Меркаванні сыходзіліся ў адным: неадпаведнасць цэн на цэтліках і на касы — гэта ўжо даўно не «чалавечы фактар», а, здаецца, мэтанакіраваная практыка крамаў, якая стала нормай у сённяшняй беларускай рэчаіснасці.

  • «На дадзены час трэба правяраць усё! І ў апошні час гэта зусім не чалавечы фактар, як многія пішуць».
  • «Усё перацягваюць ў свой бок, хаця б хто ў бок пакупніка».
  • «Нічога сабе кошт у Сінявокай».

Знайшліся і тыя, хто пажартаваў з сітуацыі, маўляў «краме трэба выжываць»: «Вы тут мітусню не наводзіце. Павінна ж неяк крама выжываць…. Ну што, вам шкада ці што?», — іранізуюць каментатары.

Кошт на фарэль на цэнніку і на сканеры. Скрыншот з відэа ў Instagram

Нядаўна BGmedia паведамляла пра падобную сітуацыю ў іншай краме: на цэнніку курыцы ад фірмы «Дзяржынка» была завышаная канчатковая сума. І нават пасля скаргі пакупніцы кошт на тавар так і не перагледзелі.

Гэтыя выпадкі яшчэ раз паказваюць, што беларусам даводзіцца самім абараняць сябе ад такіх «памылак». Людзі раяць уважліва правяраць вагу тавару на кантрольных вагах і абавязкова сканаваць цэннікі, каб не плаціць больш, чым трэба.

Чытайце таксама: Брестские таможенники задержали партию детского питания известного бренда. Что им не понравилось в этот раз?

Recent Posts

У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску. У афішы няма ніводнага беларускамоўнага спектакля

Гомельскі маладзёжны тэатр паказвае спектакль паводле твора Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы ўсе пастаноўкі…

21.11.2026

«Нас просто поставили перед фактом». Что не рассказали в сюжете ТРК «Брест» о сносе домов за Ледовым дворцом

ГосТВ показало встречу властей с жителями Бреста, которым грозит выселение ради новостроек. Провластные журналисты промолчали…

21.11.2026

«Красный кирпич был визиткой здания». Жители Барановичей раскритиковали новый цвет исторического Дома пионеров

В здании 1902 года завершают реставрацию и планируют открыть общепит. Жители возмущены цветом, но владелец…

21.11.2026

«У нас тут не СВА»: у Мінску кіроўца з расійскімі нумарамі заняў месца для людзей з інваліднасцю

Мінчук зняў на відэа машыну з расійскімі нумарамі, прыпаркаваную на месцы для людзей з інваліднасцю.…

20.11.2026

«Безопасность прогулок — наш приоритет!» Власти Бреста объяснили вырубку деревьев в парке 1 Мая

В горисполкоме отчитались, что в ноябре 2026 года завершили плановый этап и убрали деревья, «представлявшие…

20.11.2026

«Паклалі асфальт, а атрымаліся лужыны»: гродзенка паскардзілася на якасць рамонту сцежак

На сцежках паміж дзіцячым садком №84 і домам №6 на вуліцы Кляцкова пасля ўкладкі асфальту…

20.11.2026