Дыспетчар такі выклік не прыняў, брыгада прыехала толькі пасля выкліку мінака, але было ўжо позна.
Трагічная гісторыя адбылася 3 лютага ў Брэсце па адрасе Суворава, 106, піша «Наша ніва».
Гэта такі «паўсацыяльны дом», дзе, са словаў саміх жыхароў, «працэнтаў 70 п’юць, кашмар проста».
Выглядае ён адпаведна — гэта былая маласямейка, узведзеная ў 1985-м, па баках там балконы агульнага карыстання з пажарнай лесвіцай.
Менавіта з такога балкона выпаў берасцеец. Ці быў ён п’яны, невядома. Жыхары дома сцвярджаюць, што зваліўся ён ці то з шостага, ці то з восьмага паверха.
Упаўшы на зямлю, мужчына застаўся жывым і нават знайшоў сілы пазваніць у 103 і паведаміць, што зваліўся з лесвіцы і не можа падняцца.
Як вядома «Нашай Ніве», ён не здолеў назваць канкрэтны адрас, бо не быў жыхаром дома і таму проста не ведаў яго. Мужчына назваў толькі вуліцу і пачаў расказваць пра тое, што знаходзіцца побач. Дыспетчар такі выклік не прыняў.
Праз пару гадзін ледзь жывога мужчыну заўважыў мінак і выклікаў хуткую, ужо назваўшы дакладны адрас. Але стан пацярпелага да таго моманту пагоршаў, ён памёр, не дачакаўшыся прыезду медыкаў.
Пасмяротна ў яго дыягнаставалі некалькі пераломаў хрыбетніка і траўму галавы.
«Следчы камітэт правярае абставіны смерці мужчыны па адрасе Суворава, 106. У рамках праверкі высвятляюцца ўсе абставіны, у тым ліку абставіны прыбыцця хуткай дапамогі», — заявіў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Цяпер выхады на пажарную лесвіцу закрытыя, жыхары мяркуюць, што прычынай падзення магла стаць прыступка, якая не вытрымала вагі мужчыны.
Этот флагшток точно не поместится в обычном кабинете, ведь у него высота 8 метров. Вполне…
Пострадавшая хозяйка частного дома сняла видео и выложила его в TikTok. На кадрах видно, как…
В одном из брестских Телеграм-пабликов жители рассуждают о том, что можно делать с кучей свежего…
Беларуским пограничникам предъявили украинские паспорта, поэтому семью сразу увели на «беседу». А потом таможенники долго…
В Бресте задержали участников уличных гонок на Московской. Узнали, какое наказание грозит нарушителям и другие…
Брестчина занимает второе место по числу вакансий в медицинской сфере. Узнали, какие специалисты самые востребованные…