Categories: Новости

У Брэсце заўважылі «новы» стары цеплаход — патэнцыйны канкурэнт «Гродна»

У Брэсце на Мухаўцы заўважылі цеплаход, якому шмат год. На сёння ён прапаноўвае рачныя шпацыры і можа скласці канкурэнцыю вядомаму цеплаходу «Гродна».

Share

Яшчэ з лета цеплаход «Фрост» вярнуўся ў строй пасля трохгадовага рамонту. Відэа яго нядаўняй паездкі трапіла ў TikTok.

Брэсцкі «Фрост» пабудавалі ў 1994 годзе. Судна налічвае 60 месцаў. Яно належыць да флатыліі Цэнтра юных маракоў і прапануе пасажырскія перавозкі і прагулкі па мясцовых водных шляхах, у тым ліку маршруты да гідравузла Трышын і раёна Булькова.

@beautiful_brest #brest #прогулки #центрюныхморяков ♬ Солнце, море и семья — Из кинофильма «Бриллиантовая рука» — Александр Зацепин

Читайте также: «Хичкок отдыхает»: брестчане отреагировали на официальный ответ властей о проблеме птиц в городе

З 2022 «Фрост» быў на рамонце. Па словах намесніка дырэктара па флатыліі і базаванні Цэнтра юных маракоў Андрэя Грэбеня, на рамонт судна было выдаткавана больш за 100 тысяч беларускіх рублёў, выдзеленых Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэтам.

«Фрост» можа стаць канкурэнтам іншага Брэсцкага цеплахода «Гродна», які можа змясціць на сваім борце больш за сто чалавек. Працягласць экскурсіі на «Гродна» налічвае 50 хвілін. Кошт экскурсіі для дарослых — 20 рублёў, для дзяцей — 10 рублёў, а для дзяцей да пяці год — бескаштоўна.

Пакуль не зразумела, колькі будзе каштаваць паездка на «Фросце» за адну гадзіну па горадзе. Аднак вядома, што арэнда судна (незалежна ад колькасці пасажыраў) значна таннейшая, чым у «Гродна»: 250 рублёў за гадзіну супраць 650.

Чытайце таксама: «Его надо было как-то пропиарить»: брестская чиновница включила в туристический топ-3 региона контактный зоопарк

Recent Posts

У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску. У афішы няма ніводнага беларускамоўнага спектакля

Гомельскі маладзёжны тэатр паказвае спектакль паводле твора Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы ўсе пастаноўкі…

21.11.2026

«Нас просто поставили перед фактом». Что не рассказали в сюжете ТРК «Брест» о сносе домов за Ледовым дворцом

ГосТВ показало встречу властей с жителями Бреста, которым грозит выселение ради новостроек. Провластные журналисты промолчали…

21.11.2026

«Красный кирпич был визиткой здания». Жители Барановичей раскритиковали новый цвет исторического Дома пионеров

В здании 1902 года завершают реставрацию и планируют открыть общепит. Жители возмущены цветом, но владелец…

21.11.2026

«У нас тут не СВА»: у Мінску кіроўца з расійскімі нумарамі заняў месца для людзей з інваліднасцю

Мінчук зняў на відэа машыну з расійскімі нумарамі, прыпаркаваную на месцы для людзей з інваліднасцю.…

20.11.2026

«Безопасность прогулок — наш приоритет!» Власти Бреста объяснили вырубку деревьев в парке 1 Мая

В горисполкоме отчитались, что в ноябре 2026 года завершили плановый этап и убрали деревья, «представлявшие…

20.11.2026

«Паклалі асфальт, а атрымаліся лужыны»: гродзенка паскардзілася на якасць рамонту сцежак

На сцежках паміж дзіцячым садком №84 і домам №6 на вуліцы Кляцкова пасля ўкладкі асфальту…

20.11.2026