Categories: Новости

У Бярозаўскім раёне злодзеі кралі свіней на працягу года. Пракуратура патлумачыла, у чым праблема

На свінагадоўчым комплексе «Сошыца» у Бярозаўскім раёне трое мужчын цягам года выкрадалі свіней. Як яны гэта рабілі і што вырашыў суд?

Share

У Сялецкім сельвыканкаме нядаўна адбылося выязное судовае пасяджэнне. Разглядалі крымінальную справу, якая ў чарговы раз уздымае пытанні пра адсутнасць належнай аховы маёмасці ў сельскай гаспадарцы.

Чытайце таксама: Иваново во тьме: уличные фонари не горят годами, а власти на проблему не реагируют

На лаве падсудных — тры жыхары Бярозаўскага раёна. Адзін з іх раней працаваў у гаспадарцы «Жураўлінае» і добра ведаў, як арганізаваны свінагадоўчы комплекс «Сошыца». Менавіта гэтая інфармаванасць і дапамагла яму разам з двума саўдзельнікамі здзейсніць серыю крадзяжоў.

Як вынікае з матэрыялаў справы, мужчыны дзейнічалі амаль год — прыкладна з ліпеня 2024-га па ліпень 2025-га. Карыстаючыся адсутнасцю належнай аховы, яны ноччу пранікалі на тэрыторыю комплексу, груззілі свіней у легкавік Audi і прычэпы, пасля чаго вывозілі жывёл без усялякіх перашкод. Такім чынам знікла не менш за 26 свіней. Агульная сума шкоды — больш за 7,5 тысячы рублёў.

@365bel Целое поле подсолнухов сгнило под Смолевичами: беларусы в шоке от бесхозяйственности. На кадрах — огромное поле подсолнухов в Смолевичском районе, которые просто сгнили прямо на корню. Цветы почернели, стебли осели, и теперь это больше похоже не на урожай, а на кладбище растений. «Какое расхитительство, ужас. Смолевичский район, целое поле подсолнухов! Всё просто испорчено. До самой речки! Сколько вложено и угроблено денег — ужас», — эмоционально говорит автор ролика. Многие беларусы в комиентариях под видео вспомнили и про то, как летом людей штрафовали за фото в полях или за сорванные цветы. «А за один сорванный подсолнух — штраф! А вот целое поле сгнило — и ничего!». «Где те, кто звонит на горячую линию? Почему за это никто не отвечает?». #беларусь #минск #беларусьуражай #новостибеларуси #смолевичи ♬ original sound — 365bel

Падсудныя прызналі сваю віну і кампенсавалі страты. Суд улічыў гэта і прызначыў кожнаму штраф — па 100 базавых велічынь (гэта каля 4 200 рублёў). Акрамя таго, Audi і два прычэпы, што выкарыстоўваліся пры крадзяжах, канфіскуюць у даход дзяржавы.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы — яго яшчэ можна абскардзіць.

Як адзначыў старшы памочнік пракурора раёна Сяргей Ляшук, гэтая гісторыя паказала адну з галоўных праблем у аграпрамысловым сектары — слабую ахову вытворчых аб’ектаў:

«Мы бачым, што нізкі ўзровень кантролю і адсутнасць сістэм бяспекі адкрываюць магчымасці для крадзяжоў. І гэта не першы такі выпадак. Хачу нагадаць: за крадзеж маёмасці прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць», — падкрэсліў ён.

Аб гэтым паведаміла рэгіянальнае выданне bereza.by.

Чытайце таксама: Семья под давлением системы: как в Пружанах ставят на СОП

Recent Posts

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026