Categories: Новости

У Дзень роднай мовы пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка. «Белсат» заклiкае далучыцца да спецыяльнай трансляцыi

21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавалі на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO ў 1999 годзе.

Share

«Белсат» запрашае беларусаў далучыцца да прыгожай акцыі з нагоды Дня роднай мовы. У гэтую суботу, 21 лютага, а 10.05, адразу пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навінаў, пачнецца спецыяльная трансляцыя Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

Дыктоўку правядзе з студыі Лявон Вольскі. У студыі яе будуць пісаць вядоўцы і госці — у жывым эфіры апрача чытання пакажуць працэс, эмоцыі, дэталі.

А сімвалічны, лёгкі «разбор» памылак і ўзнагароджанне найлепшых адбудзецца ў нядзельным прамым эфіры «Раніцы».

Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Чытайце таксама: Беларуска з Баранавічаў: у Расеі мне хацелася супрацьстаяць іхняй пыхлівасці, і мы размаўлялі па-беларуску

21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

Нагадаем, 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавалі на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO ў 1999 годзе, 21 лютага абраны невыпадкова: у гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней сталася незалежнаю дзяржаваю Бангладэш.

Паводле звестак Белстату на 2024 год, 54,1 % цяперашняга насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай. Але толькі 23,4 % жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Найбольшую долю сярод тых, хто лічыць беларускую мову роднаю, складаюць старэйшыя за 70 гадоў асобы — 13,4 %. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэты паказнік складае 9,6 %, ад 60 да 64 гадоў — 9,4 %.

Сярод грамадзянаў Беларусі, якія лічаць сябе беларусамі, 61,2 % успрымаюць беларускую мову як родную.

Традыцыя правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі пачалася ў 2008 годзе

Традыцыя правядзення Агульнанацыянальнай дыктоўкі пачалася ў 2008 годзе і была прапанаваная палітолагам Уладзімірам Падголам. Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Упершыню яна адбылася 23 сакавіка ў Беларусі і па ўсім свеце ў гонар 90-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.

Працэс адраджэння і развіцця мовы быў згорнуты пасля рэферэндуму 1995 года, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай, а таксама пасля прыняцця ў 1998-м новай рэдакцыі Закону «Аб мовах». Сітуацыя з роднай мовай складаная: яна фактычна адсутнічае на афіцыйным узроўні.

Чытайце таксама: Калыханкі, «белсатаўка» і «савушкін прадукт». Як Аліна Коўшык адстойвала ідэнтычнасць з чатырохгадовага ўзросту

Recent Posts

Выпускнікоў БДМУ размеркавалі на адпрацоўку: яны не стрымалі эмоцый

У TikTok з'явіліся відэа з радасцю і расчараваннем выпускнікоў БДМУ пасля размеркавання. Жыхары рэгіёнаў тым…

19.02.2026

Известный в Бресте бизнесмен больше не хочет ассоциировать себя с фестивалем «Солнцестояние»

Организаторы фестиваля «Солнцестояние» сообщили в декабре 2025 года, что он не состоится в 2026-м. Причина…

19.02.2026

Почему в 2026 году купить квартиру в Минске стало так сложно? История минчанина потрясла TikTok

Мужчина пытался оформить ипотеку на 150 тысяч рублей и понял, что требования банков усложняют покупку…

18.02.2026

Помните историю с убийством волка сотрудником заказника «Выгонощанское»? Стало известно, что теперь с ним и директором

Александр Иванов заявлял, что сделал все по инструкции, а директор заказника защищал его и говорил,…

18.02.2026

Пытались ли в Кобрине «похитить» ребенка возле поликлиники? В милиции проводят проверку и рассказали свою версию

На видео слышно, как женщина говорит милиционеру: «Они украли моего ребенка». За кадром другой голос…

18.02.2026

«Закрылі від на парк»: Мінчанка абурылася прафлістам каля элітнага дома ў цэнтры сталіцы

Мінчанка абурылася прафлістам, усталяваным на тэрыторыі жылога дома ў самым цэнтры сталіцы — насупраць парка…

18.02.2026