Categories: Новости

Нявыгадна вазіць паветра: як у Глускім раёне тлумачаць знікненне аўтобусных маршрутаў

На сельскім сходзе ў Глускім раёне ўлады патлумачылі, чаму транспарт для вёсак залежыць не ад патрэбаў людзей, а ад эканамічных разлікаў.

Share

На сельскім сходзе ў вёсцы Завалочыцы Глускага раёна мясцовыя ўлады чарговы раз тлумачылі жыхарам, чаму рэгулярныя аўтобусныя зносіны — гэта не гарантаваная паслуга, а эканамічны эксперымент.

Чытайце таксама: Калі дзяржава абвяшчае Год добраўпарадкавання, а парадак наводзіць бізнес

Старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў паведаміў, што перавозкі па маршруце Глуск — Бабруйск будуць арганізаваныя паводле «кампраміснай схемы». Прыватны перавозчык запусціць маршрутку ў тэставым рэжыме і будзе ацэньваць яе рэнтабельнасць. Яна будзе хадзіць з панядзелка па пятніцу, а дзяржаўны аўтобус — да выходных.

Фактычна жыхарам далі зразумець: калі людзей будзе мала, транспарт знікне. Перавозкі будуць існаваць толькі пры ўмове, што пасажыры змогуць «апраўдаць чаканні» бізнесу. Інакш маршрут прызнаюць эканамічна немэтазгодным.

Сельскі сход з удзелам старшыні Глускага райвыканкама. Фота:.www.glusk.by

Калі адзін з удзельнікаў сходу нагадаў словы Лукашэнкі пра тое, што аўтобус павінен хадзіць нават туды, дзе жыве адзін чалавек, гэта не змяніла сітуацыю. Старшыня райвыканкама спаслаўся на іншае ягонае выказванне — пра адсутнасць лішніх грошай у бюджэце. З гэтага быў зроблены просты вывад: дзяржаўны транспарт не будзе «вазіць паветра».

Аналагічным чынам улады растлумачылі і закрыццё мясцовай лазні — яна таксама апынулася «эканамічна неабгрунтаванай». Сацыяльныя патрэбы вяскоўцаў зноў адышлі на другі план, саступіўшы месца разлікам і справаздачам.

Фармальна сельскі сход «адзінагалосна» падтрымаў пазіцыю кіраўніцтва раёна. Але нават з афіцыйных фармулёвак было відавочна: пытанні транспартнай даступнасці і базавых паслуг для вёскі застаюцца нявырашанымі.

У выніку жыхарам Глускага раёна прапануюць прызвычаіцца да логікі, у якой аўтобус — не неабходнасць, а паслуга, што існуе толькі пры дастатковай прыбытковасці. А супярэчлівыя заявы з высокіх трыбун застаюцца зручным інструментам, каб апраўдаць любую адсутнасць рэальных рашэнняў.

Чытайце таксама: Жыхары Баранавічаў скардзяцца на працу грамадскага транспарту

Recent Posts

«Непонятно — смеяться или плакать». Как жители Барановичей комментируют закрытие магазинов и открытие других объектов

Некоторым не нравится швейная фирма на месте продуктового магазина, другие критикуют открытие очередного обычного кафе…

18.12.2025

Запрет на фейерверки в Беларуси вызвал бурную реакцию: одни радуются тишине, другие говорят, что у них отняли праздник

Постановление Совета Министров «Об обороте пиротехнических изделий» фактически поставило точку в свободной продаже салютов, петард…

18.12.2025

У Слуцку закрылі рэнтгенаўскі кабінет. Галоўны ўрач запэўніў, што гэта «часова» — раней так жа казалі і пра раддом

У Слуцкай стаматалогіі закрылі адзіны рэнтгенаўскі кабінет. Гэта непакоіць мясцовых жыхароў. Яны ставяць пад сумнеў…

17.12.2025

«Каждая свеча стоимостью в 4 злотых оценена в 20 BYN». Беларуска пожаловалась на таможенников и показала фото штрафа

Брестские таможенники оштрафовали женщину за провоз 13 масляных свечей без декларирования. Она утверждает, что раньше…

17.12.2025

Акцыя «1+1» за гнілыя апельсіны: сітуацыя ў «Светлафоры» Мінска

У мінскім раёне Шабаны людзі заўважылі апельсіны з прыкметамі псавання. Іх прадавалі па «заманлівай акцыі»,…

17.12.2025

«Пора бы и обновить»: брестчане обсуждают главную новогоднюю елку города — ее дизайн не менялся с 2019 года

Поводом послужил пост в в Instagram, где авторы показали новогодние елки из всех регионов Беларуси.…

17.12.2025