Categories: Новости

У Гомелі вучань наклаў на сябе рукі пасля канфлікту з адміністрацыяй школы

Пра трагедыю стала вядома некалькі дзён таму. Інсайдэры паведамляюць, што незадоўга да здарэння ў хлопца адбыўся канфлікт са школьным кіраўніцтвам.

Share

Некалькі дзён таму ў Гомелі адбылася трагедыя. Вучань 11 класа адной з гарадскіх школ, што месціцца ў мікрараёне Сельмаш, здзейсніў самазабойства. Акалічнасці сітуацыі высвятляюцца.

Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах

Як паведамляе гомельскае выданне «Штодзень» са спасылкай на інсайдэрскія крыніцы, перад здарэннем у хлопца адбыўся канфлікт з адміністрацыяй школы. Прычынай канфлікту стала самавыяўленне хлопца, у тым ліку ягоны знешні выгляд (у хлопца былі фарбаваныя валасы і нефармальны стыль адзення).

Па звестках незалежнага выдання, хлопцам быў ужыты бацькоўскі пісталет, зарэгістраваны ў законным парадку. Бацька хлопца не з’яўляецца сілавіком. Пахаванне адбылося ў суботу. Кіраўніцтва школы і следчыя органы, у сваю чаргу, пакуль не далі ніякіх каментароў адносна інцыдэнту.

@365bel Школьники и их родители рассказали, чем оборачиваются изъятие телефонов в экстренных ситуациях. После истории из Витебска, когда школьник сломал руку, а медсестра и классный руководитель, у которого находится ключ от ящика с телефонами, находились не на рабочем месте, беларусы в комментариях под видео начали делиться своими примерами, какие плоды дало изъятие телефонов. #беларусь #школабеларусь #школаглазамишкольника #беларусьшколы #школьнаяжизнь ♬ original sound — 365bel

Не першы выпадак у краіне

Важна адзначыць, што падобныя выпадкі ў беларускіх школах здараюцца не ўпершыню. У кастрычніку гэтага года з акна жодзінскай школы выпаў вучань пятага класа. Школьніку аказалі медыцынскую дапамогу, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Аднак акалічнасці сітуацыі невядомыя дагэтуль, бо следчыя органы не апублічвалі падрабязнасці.

У мясцовых інфармацыйных каналах гучала версія, што хлопец мог гэта зрабіць праз «дрэнную» атрыманую адзнаку.  Гэтую версію пазней пацвердзілі і вучні школы. Аднак само кіраўніцтва школы адмовілася даваць каментары на гэты конт. У аддзеле па адукацыі Жодзінскага гарвыканкама таксама адмовіліся каментаваць сітуацыю. Па стане на канец кастрычніка гэтага года Следчы камітэт абяцаў даць тлумачэнні Onliner, як толькі «тое дазволіць следчая сітуацыя». Аднак і праз два месяцы ніякай афіцыйнай інфармацыі так і не з’явілася.

Па словах крыніц Onliner, пасля інцыдэнту настаўнікаў Жодзінскага раёна абавязалі зачыняць на перапынках кабінеты і не пакідаць дзяцей адных.

Атрымліваецца, што сітуацыі, якія могуць высветліць магчымую некампетэнтнасць педагогаў або несправядлівыя рашэнні ў дачыненні да вучняў, застаюцца без усялякіх тлумачэнняў з боку школьнага кіраўніцтва, так і аддзелу па адукацыі. Тэма псіхалагічнага здароўя школьнікаў у сучаснай сістэме адукацыі часта аказваецца па-за ўвагай — нібыта нічога сур’ёзнага і не здарылася. На гэта ўказвае нежаданне адміністрацыі навучальнай установы, так і следчых органаў, даваць хоць якія каментары на гэтую тэму.

Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе

Recent Posts

Брестскую снова перекроют: в Пинске — новый этап работ и старые вопросы

С 4 по 29 мая на улице Брестской ограничат движение. Власти говорят о подготовке к…

02.05.2026

Как получить права в Польше и не задонатить WORD на новый автопарк. Тест для своих

Сдать на права в Польше с первого раза — миф или расчет? Пройди наш тест…

02.05.2026

«Сколько можно играть в игру «кто не спрятал зверушек, мы не виноваты»?» Пинчане спорят из-за отлова животных

Ошейник или намордник не являются защитой от отлова. Если животное находится на улице без хозяина…

01.05.2026

В Кричевском районе власти пообещали к 18 апрелю привести в порядок местное кладбище — на дворе 1 мая, а воз и ныне там

Власти пообещали благоустройство, но люди увидели лишь кучу гравия. Местные жители снимают видео о разрухе…

01.05.2026

На Вульке вырастет новая высотка. И снова — на месте зеленой зоны

В Бресте на Вульке планируют построить 17-этажный дом рядом с кольцом на Сябровской. Жители опасаются:…

01.05.2026

Умер гендиректор «Керамина» Олег Панасюк. Вспоминаем, как в 2020-м он руководил избирательным участком в Белоозерске

После «выборов» в 2020 году карьера Олега Панасюка пошла в гору. Он переехал в Березу…

01.05.2026