Пасля рэзананснага выпадку ў Гомелі ў рэгіёне ўзмацнілі адлоў бяздомных жывёл. Жыхары ўсё часцей паведамляюць пра жорсткія метады барацьбы з сабакамі.
Мужчына страціў сабаку, ілюстрацыя ад ШІ
У Гомельскай вобласці працягваецца дыскусія вакол сітуацыі з бяздомнымі сабакамі. Пасля рэзананснага нападу жывёл на школьніцу ў Гомелі ўлады ўзмацнілі рэйды і адлоў, аднак многія мясцовыя жыхары лічаць, што маштабы таго, што адбываецца, ужо даўно выйшлі за межы звычайнай працы камунальных службаў.
Чытайце таксама: Жыхары Гомеля масава звяртаюцца да кіраўніка горада і абвінавачваюць улады ў «крывавай бойні» сабак
У сацыяльных сетках людзі ўсё часцей выкарыстоўваюць словы «зачыстка» і «вынішчэнне», а валанцёры паведамляюць пра масавыя знікненні жывёл.
Асаблівы рэзананс выклікалі паведамленні пра сабак, якіх пасля знікнення знаходзілі мёртвымі.
Паводле словаў валанцёраў, на целах некаторых жывёл нібыта былі сляды ад дроцікаў.
«Знойдзены чарговы сабака са зніклых. На целе былі сляды гвалтоўнай смерці. Татальная зачыстка працягваецца», — пішуць жыхары Гомеля ў сацсетках.
Людзі адкрыта выказваюць страх і абурэнне тым, што адбываецца.
«Калі масавыя забойствы жывёл становяцца нормай — гэта ўжо страшна», — адзначаюць карыстальнікі ў каментарыях.
Тэма закранула не толькі абласны цэнтр. BGmedia заўважыла, што ў TikTok пачалі з’яўляцца падобныя паведамленні і з іншых гарадоў рэгіёна.
Так, жыхарка Калінкавічаў у сваім роліку распавяла, што мясцовыя жыхары і нават дзеці спрабуюць хаваць бяздомных сабак. Паводле яе словаў, людзі баяцца, што жывёл могуць забіваць проста на вуліцах, і таму неабыякавыя жыхары спрабуюць іх выратаваць ад службаў адлову.
@tatianayadevitch♬ Tranquil Orbits — Yurdanur Steck
Вось, як карыстальнікі каментуюць гэтую сітуацыю:
Праз агульную сітуацыю валанцёры і неабыякавыя жыхары спрабавалі арганізаваць петыцыю супраць масавага знішчэння жывёл у Гомельскай вобласці. Аднак, паводле інфармацыі «Штодзень», ініцыятыва праіснавала нядоўга.
«Мала хто нават паспеў яе падпісаць», — сцвярджаюць гамяльчане.
Таксама ў інтэрнэце пісалі, што актывісты спрабавалі трапіць на прыём да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.
Беларусы, што не пагаджаюцца з дзеяннямі ўладаўб звяртаюць увагу, што праблема бяздомных жывёл у рэгіёне застаецца актуальнай ужо шмат гадоў.
У Беларусі па-ранейшаму няма шырокай праграмы стэрылізацыі, дастатковай колькасці прытулкаў і стабільнай падтрымкі валанцёрскіх ініцыятыў. У выніку асноўным спосабам барацьбы з праблемай часта застаюцца рэйды і адлоў.
Раней паведамлялася, што пасля нападу сабак на школьніцу ў Гомелі да такіх рэйдаў далучылі не толькі камунальныя службы, але таксама супрацоўнікаў РАУС, МНС і дружыннікаў.
Пасля гэтага ў сацсетках яшчэ мацней узрасла колькасць паведамленняў пра знікненне жывёл і жорсткае абыходжанне з імі.
Чытайце таксама: У Жыткавічах заўважылі сабаку з дроцікам у ілбе. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што ў ім мог быць яд
Почему в Беларуси интернет в деревнях «ловят за калиткой», а в Северной Европе он доступен…
Пасля ролікаў у TikTok люкі каля дзіцячай пляцоўкі ў Чыжоўцы закрылі. Аднак мясцовая жыхарка сцвярджае,…
Беларусь зноў заняла першае месца сярод пакупнікоў расійскіх макаронных вырабаў. Акрамя гэтага, краіна актыўна закупляе…
У Гомелі звярнулі ўвагу, што фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які шмат год быў міжнародным, цяпер…
У Беларусі асудзілі 21-гадовую Яну Галімскую з Пінска, якая некалькі гадоў вучылася ў Польшчы, а…
Беларуские правозащитники признали политзаключенными еще двух жителей Брестской области, осужденных по делам об «экстремизме».