Categories: Новости

У магілёўскай калоніі плануюць зарабляць на зняволеных: турэмнае адзенне можна набыць толькі на месцы

Як стала вядома праваабаронцам, у ПК-15 забароняць робы, пашытыя ў атэлье. Цяпер спецыяльную адзежу трэба купляць у самой калоніі.

Share

У магілёўскай калоніі ПК-15 забароняць турэмнае адзенне, пашытае ў атэлье.

Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову

З новага года ў калоніі ўвядуць новыя правілы, пра якія ўжо папярэдзілі асуджаных. Узамен на забарону робаў з атэлье, адміністрацыя папраўчай калоніі плануе адкрыць сваю краму турэмнага адзення на тэрыторыі турмы. Аднак плаціць за яе давядзецца самім родзічам асуджаных праз пералічэнне сродкаў на рахунак калоніі. Аб гэтым паведамляюць праваабаронцы і журналісты з MAYDAY.TEAM.

На дадзены момант ПК-17 забяспечвае вязняў пастаноўленым рэжымам камплектам адзенням, вядомым сваёй нізкай якасцю: паводле праваабронцаў, сінтэтычныя тканіны ўтвараюцца ў «шкляныя» ў халодны час, і «не дыхаюць» у спёку. Праз гэта родзічам зняволеных даводзілася замаўляць камплект робы ў некаторых атэлье, якія спецыялізуюцца на падобным адзенні. У саміх атэлье ведаюць правілы для кожнай калоніі і могуць вырабляць робы «пад ПК-15».

Важна адзначыць, што аналагічная забарона на робы з атэлье была ўведзена ў верасні ў шклоўскай ПК-17.

Хто з берасцейцаў застаецца ў зняволенні ПК-15

Нагадаем, што ў ПК-15 знаходзіцца сябр застрэленага сілавікамі Генадзя ШутаваАляксандр Кардзюкоў. Менавіта ён быў сведкам забойства свайго сябра. Аляксандру прысудзілі 10 год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, што ахоўвае парадак) і арт. 139 (Забойства).

Аляксандр Кардзюкоў на судзе ў 2021 годзе. Фота: Раман Кісляк

Мужчыну абвінавацілі ў замаху на забойства на ваеннага, што быў у грамадзянскім адзенні. Пацярпелым па справе выступіў сам забойца ягонага сябра. Аляксандр застаецца ў зняволенні больш за пяць год.

Чытайце таксама: У Гомельскай калоніі жанчыны застаюцца без магчымасці нармальных званкоў

Recent Posts

Елка-призрак: как брестчанка перевела 300 рублей мошенникам из соцсетей

Красивое объявление, «живые» отзывы и быстрая доставка — жительница Бреста поверила рекламе и осталась без…

22.12.2025

В Бресте мужчина помочился на дверь в едущем троллейбусе и стал «звездой» соцсетей. Как отреагировала милиция?

Житель Брестского района позже пояснил, что в тот день возвращался от товарища, с которым накануне…

22.12.2025

Майбахуфер в Берлине вошла в топ-10 самых крутых улиц мира. Почему по ней стоит прогуляться

Этот небольшой участок вдоль канала в районе Ройтеркиц когда-то был индустриальной зоной XIX века. Теперь…

22.12.2025

Згарэлы дом за шалёныя кошты: незвычайная прапанова ў Слуцкім раёне

У вёсцы Бранавічы Слуцкага раёна на торг выстаўлены дом з гаспадарчым участкам. На думку беларусаў,…

21.12.2025

«З маёй пенсіяй зусім не да рыбы»: Беларусаў шакавалі кошты на фарэль у «Санце»

Берасцеец апублікаваў відэа з коштамі на фарэль у краме «Санта», і яны здзівілі беларусаў. BGmedia…

21.12.2025

У Гомельскай вобласці трэці выпадак самагубства школьнікаў

Праваабронцам стала вядома пра трагічны выпадак, які адбыўся ў Ельску. Вучаніца шостага класа наклала на…

20.12.2025