Жанчына, якая прыйшла ў краму за маленькімі кансерванымі агуркамі, пабачыла зусім іншы прадукт. Яе ролік выклікаў спрэчкі ў каментарах.
Маленькія агуркі, ілюстрацыйнае фота. Крыніца: https://www.thespruceeats.com/all-about-cornichons-995629
Гамельчанка наведала «Еўраопт», каб набыць маленькія кансерваваныя агуркі, але была здзіўленая таму, што пабачыла на прылаўку крамы. Памер прадукту быў не такім, як чакала беларуска.
Чытайце таксама: На беларускіх прадуктах заўважылі незвычайныя тэрміны прыдатнасці
«Я думала, што карнішоны — гэта маленькія агурчыкі. А аказваецца, я глыбока памылялася. Вось яны, карнішоны», — кажа жанчына ў сваім TikTok-відэа. На роліку відаць кансерваваныя агуркі ў расолу.
@nataliya_gomel Корнишоны у каждого свои. Корнишоны «евроопта» они такие #еврооптгомель #овощи #огурцы ♬ оригинальный звук — Nataliya
Яны апынуліся значна большага памеру, чым абяцаныя на шыльдзе карнішоны, якія мусяць быць іншыя: звычайна карнішоны ўяўляюць сабой маленькія, шчыльныя агурчыкі, а на відэа яны выглядаюць больш буйнымі і шырокімі. Кошт за кілаграм прадукту складаў 7,85 бел. руб.
Беларусы, якія пабачылі відэаролік, не засталіся абыякавымі. Пад відэа з’явілася шмат каментароў. У многіх з іх людзі не ўстрымаліся ад жартаў.
Іншыя каментатары палічылі, што жанчына магла абмінуць іншыя вёдры з агуркамі і паказала не той прадукт (сама аўтарка відэа ніяк не адрэгавала на такія сцвярджэнні):
Знайшліся і тыя беларусы, якіх уразіў агульны кошт на суму агуркоў.
Нагадаем, што гэта не першы выпадак, калі беларусаў здзіўляе кошт на агуркі айчыннага вырабу. Так, BGmedia паведамляла пра гісторыю, калі беларуска ў Threads заўважыла розніцу паміж цаной на агуркі і манга — яна апынулася не на карысць айчыннага прадукту.
Чытайце таксама: «Срочно вызывать прокуратуру!»: брестчанка обнаружила просроченный детский йогурт в «Санте»
Письмо Кобринского райисполкома вызвало резонанс в соцсетях. Культуролог Вадим Можейко объяснил, что чиновники не должны…
З 26 кастрычніка «Куфар» можа кантраляваць паведамленні карыстальнікаў, блакаваць іх і перадаваць звесткі пра магчымыя…
На пачатак 2026 года лясы займалі 36,8% тэрыторыі Брэсцкай вобласці. У розных гарадах вобласці жыхары…
Беларуска купила новую сим-карту А1, но обнаружила на номере чужие аккаунты в Telegram и Viber.…
Власти анонсировали планы по расширению платных парковок, заявив об эффективности уже работающих. Не все брестчане…
У паліклініцы Асіповіцкай ЦРБ на 17 участкаў працуюць 12 урачоў агульнай практыкі. У іншых рэгіёнах…