У СШ №1 Касцюковічаў прайшла сустрэча з вучнямі на тэму генацыду. Некаторых школьнікаў чамусьці апранулі ў ваенную форму.
Школьнік у ваеннай форме на мерапрыемстве ў Касцюковічах. Фота: "Голас Касцюкоўшчыны"
У Касцюковіцкай сярэдняй школе №1 правялі чарговую сустрэчу з вучнямі, прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду 9 снежня. Мерапрыемства ў бібліятэцы заявіла амбіцыю стаць «глыбокім і эмацыйным дыялогам», аднак на справе яно хутчэй нагадала ўводзіны ў дзяржаўную ідэалогію.
Чытайце таксама: «Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы
Вучням распавялі пра юрыдычнае азначэнне генацыду і трагедыі перыяду нацысцкай акупацыі 1941–1944 гадоў. Тэма сапраўды патрабуе павагі і ўзважанасці, але падача зноў атрымалася аднабаковай: без складаных пытанняў і без магчымасці для вучняў самастойна зрабіць высновы.
Так, напрыклад, арганізатары не закранулі тэму рэпрэсій супраць беларускага насельніцтва ўжо з боку савецкай улады — а гэта важная частка гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Не згадалі і пра лёс ваенных з інваліднасцю, якіх пасля вайны прымусова ізалявалі ў спецустановы, у тым ліку ў Валаамскі дом інвалідаў.
@365bel В Кореличах первоклассникам рассказывали о геноциде беларуского народа. В школе номер два городского поселка Кореличи для учеников 1Б класса провели информационный час «Никогда больше» с использованием пособий «Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны». Пропагандистское пособие, оправдывающее вторжение СССР в Польшу предназначено для учеников 10-11 классов. #беларусь #школа #школаглазамишкольника #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel
Чытайце таксама: «Парадак» любой цаной: як школа ў Беларусі цісне на настаўнікаў і вучняў
Асобную ўвагу на мерапрыемстве прыцягвалі традыцыйныя сімвалы нацыянальнай смуты — Хатынь, Трасцянец, Азарычы. Фотаздымкі і дакументы, якія дэманстравалі школьнікам, маглі б стаць асновай для дыскусіі пра складанасць ваеннага досведу, але ў праграме так і не знайшлося месца для размоваў пра недапушчальнасць вайны. Аднаго з школьнікаў наогул чамусьці апранулі ў ваенную форму.
Мерапрыемства завяршылася хвілінай маўчання. Аднак пытанне застаецца: ці атрымаў вучань магчымасць разважаць самастойна, ці перад ім проста паўтарылі чарговы набор штампаў дзяржаўнай ідэалогіі?
Без адкрытай дыскусіі і крытычнага мыслення нават такая важная тэма, як памяць пра генацыд, рызыкуе страціць сваю глыбіню і стаць яшчэ адной фармальнай «гадзінай патрыятызму».
Чытайце таксама: У Касцюковічах «дыялогавая пляцоўка» ператварылася ў прапагандысцкую імпрэзу
Официальные данные нарисовали в Пинске и районе зарплаты от 2 200 рублей. Но жители быстро…
У двары новага мікрараёна ў Касцюковічах ужо доўгі час стаіць лужа, якая не высыхае пасля…
Приятный вечер за разговорами обернулся для пинской семьи кражей. Гость, которому доверились, ушел не с…
У Багданаўцы чыноўнікі разам з БРСМ зладзілі пампезны мітынг дзеля адкрыцця звычайнай таблічкі з QR-кодам.…
Обычный поход беларуса в магазин на 54 рубля вызвал бурю споров. Люди обсуждают, как быстро…
Горожане недовольны, что чиновников волнуют только Боровки. А местные считают это справедливым, ведь в их…