Categories: Новости

У Кірэлях Шчучынскага раёна жыхарка скардзіцца на разбітую дарогу

Па словах жанчыны, ужо другі тыдзень камунальнікі абяцаюць зрабіць дарогу. Але вынікаў пакуль не відаць.

Share

Жыхарка вёскі Кірэлі, што месціца ў Шчучынскім раёне, паскардзілася на стан дарогі. Па яе словах, яе папярэдне разбілі цяжкай тэхнікай.

Чытайце таксама: У Дуброўне прызналі праблемы з ЖКГ: спасылаюцца на дэфіцыт кадраў і зношаную тэхніку

Жанчына, што жыве ў вёсцы, падзялілася відэа ў TikTok, у якім паказала, як цяпер выглядае вуліца. На вуліцы Вялікае Мажэйкава ў Кірэлях уся дарога ўтварылася ў суцэльны бруд. Як кажа аўтарка відэа, яе немагчыма ні прайсці ні праехаць.

«Паглядзіце, што робіцца ў Беларусі, калі ўлады бяздзейнічаюць. Мы звярталіся ў адпаведныя органы, абяцаюць (рамонт — рэд. BGmedia), але так і нічога не зрабілі», — адзначае жанчына.

@._1.elena1._ #гродно #щучин #дорога #деревня #ремонт ♬ оригинальный звук — ._1.elena1._

Як адрэгавалі беларускія карыстальнікі

У каментарах пад відэа многія людзі падтрымалі жыхарку Кірэляў. Некаторыя параілі ёй звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, як аблвыканкам, бо часта здараецца, што зваротаў да камунальных службаў, ці мясцовых уладаў, бывае недастаткова.

Дарога ў вёсцы Кірэлі Шчучынскага раёна. Скрыншот з відэа ў TikTok, палепшаны нейрасеткай.

Іншыя людзі звярнулі ўвагу, што сітуацыя з дарогамі ў Беларусі моцна пагоршылася. Хтосьці заўважыў, што гэта змянілася, як толькі спынілася фінансаванне з боку структураў ЕС:

  • Дагэтуль у маленькай Беларусі не зрабілі дарог, гэта як? Не трэба асфальт, можна і гравіем засыпаць».
  • «Апошнія некалькі гадоў перад вайной у суседзяў, будаўніцтва новых дарог мясцовага прызначэння паміж вёскамі фінансаваў ЕС, а з-за санкцый усё спынілася».
  • «Гэта адлюстроўвае сітуацыю эканамічнага стану і кіраўніцтва краінай нязменныя 30 год».

Хтосьці з каментатараў пажартаваў наконт якасці добраўпарадкавання вясковых дарог у краіне:

  • «Ішоў 32-гі год “крэпкай хазяйственасці”».
  • «А па тэлевізары пакажуць?», — іранізуюць беларусы.
  • «Улады не для таго, каб дзейнічаць. А для таго, каб бабло рубіць!».

Чытайце таксама: Дарога тоне ў брудзе: вёска пад Оршай змагаецца з бездарожжам, а ўлады робяць выгляд, што праблемы няма

Recent Posts

У «Еўраопце» не хапае супрацоўнікаў? Беларус абурыўся пустымі касамі самаабслугоўвання і заробкамі ў гандлёвай сетцы

Жыхар Барысава паскардзіўся на непрацуючыя касы самаабслугоўвання ў «Еўраопце». У адказ былыя супрацоўнікі расказалі пра…

13.06.2026

«Забор раздора» получил продолжение: жительница Слуцка теперь судится с Миноблисполкомом из-за своей жалобы

Жительница Слуцка, несколько лет добивающаяся исполнения решения суда по спорному забору, подала иск к Миноблисполкому…

13.06.2026

Под Фаниполем впервые за 50 лет положили асфальт. Но про саму деревню забыли

На подъезде к деревне Уса под Фаниполем впервые за десятилетия уложили новый асфальт. Правда, не…

13.06.2026

«15 минут и стоит 100 рублей». Беларусы спорят о цене «свидания» с капибарой в парке животных под Барановичами

Посетительница рассказала о платной услуге — и получила сотни комментариев о том, сколько должна стоить…

13.06.2026

Уладальнікам сабак нагадалі пра рэгістрацыю жывёл: за парушэнне пагражае штраф да 675 рублёў

Да 1 ліпеня ўладальнікам сабак раяць праверыць, ці аформлены іх гадаванцы належным чынам. Новыя правілы…

12.06.2026

«Автомат оплаты поставить нельзя?» Брестчанам рассказали, как будут работать платные парковки, но вопросы остались

С 22 июня в центре Бреста заработают платные парковки. Пока систему тестируют, а брестчане продолжают…

12.06.2026