Беларус падзяліўся ролікам, на якім паказаў, як у вядомай краме падманваюць пакупнікоў. Кантрольныя вагі паказалі зусім іншую суму прадукту.
маса сыра ў краме "Капеечка"
Мінчанін размясціў відэа ў сацсетках, у якіх паказаў, як у вядомай краме «Капеечка» падманваюць пакупнікоў. Ён заўважыў, што набыты у краме сыр мае зусім іншую вагу — не тую, што пазначана на цэнніку.
Чытайце таксама: У «Белмаркеце» кошты жывуць сваім жыццём: пакупнік паказаў, як яго ледзь не падманулі
Сыр «Манарх», які набыў мужчына, каштаваў амаль 30 бел. руб. за кілаграм і амаль 10 — за кавалак. Сума, заяўленая на цэнніку, налічвала 412 грамаў. Аднак, калі аўтар відэа ўзважыў сыр на кантрольных вагах, там сума была іншая — 369 грамаў, менш на 43 грама.
«Гэтыя грамы ідуць на карысць краме», — адзначае пакупнік.
У каментарах пад ролікам карыстальнікі сацсетак пагадзіліся з крытыкай аўтара роліка. Яны прывялі іншыя прыклады, калі ў «Капеечцы» завышалі суму тавару.
Іншыя нават пажартавалі з самой сітуацыі.
Беларусы неаднойчы скардзіліся на вядомую краму. Раней яны звярталі ўвагу на сапсаваныя прадукты, а таксама на іх павялічаную вагу на цэнніку.
Так жанчына, што жыве ў Маладзечне, паскардзілася на якасць набытага паўфабрыкату. Пасля ягонага прыгатавання вылілася вялікая колькасць тлушчу, а пасля награвання прадукт страціў вагу і моцна зменшыўся ў памеры.
Чытайце таксама: «Нічога не купілі»: беларуска распавяла, на што ў яе сышло 85 рублёў у краме
На три тендера брестских чиновников так никто и не откликнулся. Четвертый был на ту же…
На остановке в Барановичах заметили автобус с «глазами». В комментариях заговорили о безопасности и законе.
По словам девушки, пассажиры подходили к проводнику за одеялами, но оказалось, что взять их могут…
Жыхары Мазыра скардзяцца на старыя аўтобусы з дзіркамі ў салоне. У сацсетках абмяркоўваюць якасць транспарту…
Пока в стране спорят из-за почищенных мест, брестчане решили проблему просто: взяли лопаты и сделали…
Маршрутчик рассказал, что в Бресте взялись за весогабаритный контроль транспортных средств, задействованных в регулярных и…