Categories: Новости

У Магілёўскіх праўладных медыя забыліся, як выглядае Брэсцкая крэпасць: іх пост можа здзівіць

Студэнты стварылі шахматы са славутасцямі Беларусі, каб пашырыць веды пра спадчыну, але ў магілёўскім медыя ўсё пераблыталі.

Share

На афіцыйным Telegram-канале інфармацыйнага агенцтва «Могилевские ведомости», вядомага сваёй праўладнай пазіцыяй, з’явіўся пост, у якім усё пераблыталі. Публікацыя можа здзівіць недакладнасцю.

Чытайце таксама: Мураванка, Кухцічы, Жэмыслаўль: як беларускія палацы ператварыліся ў руіны

Студэнты архітэктурна-будаўнічага каледжа ў Магілёве стварылі ўнікальныя шахматы, дзе кожная фігура ўвасабляе адну са знакавых славутасцяў Беларусі. Аўтары праекта — навучэнцы 4 курса. Мэтай праекта было не толькі стварыць гульнявы набор, але і прасоўваць веды аб архітэктурнай спадчыне Беларусі.

Шахматныя фігуркі, зробленыя студэнтамі. Фота: «Магілёўскія ведамасці»

Каня зрабілі ў выглядзе Магілёўскай ратушы, ладдзю — Віцебскай ратушы, слана — Гомельскай капліцы-пахавальні, ферзя — касцёла Святой Троіцы ў Гродна, караля — вакзальнай брамы Мінска. А пешку стварылі ў выглядзе Каменецкай вежы. Яе ў «Магілёўскіх ведамасцях» чамусьці абазначылі як Брэсцкую крэпасць. Напэўна таму што забыліся, як выглядае сапраўдная крэпасць.

Магілёўскае медыя паказала, што геаграфія — справа даволі вольная: Камянецкая вежа лёгка стала Брэсцкай крэпасцю. Можа для таго, каб крыху «спрасціць» беларускую мапу для сваіх чытачоў.

Скрыншот з Telegram-канала «Магілёўскія ведамасці»

Прайшло некалькі дзён, але тэкст так і не выправілі. Яго паспелі перадрукаваць іншыя рэгіянальныя медыя, якія не заўважылі гэтай памылкі.  Гэта ў чарговы раз прадэманстравала, што гульня, прыдуманая студэнтамі каледжа, застаецца актуальнай — не толькі для юных шахматыстаў, але і для праўладных медыя.

І яшчэ адна выснова: падобна на тое, што гэтыя так званыя медыя мала хто чытае, таму і не заўважылі відавочны ляп.

Чытайце таксама: У Брэсцкай крэпасці ідзе рэканструкцыя манумента «Мужнасць» — колькі гэта каштуе?

Recent Posts

Жыхар Чэрыкава паказаў «п’яны» тратуар каля ЦРБ. Раённая газета адказала, што сітуацыя значна горшая

«Веснік Чэрыкаўшчыны» напiсаў, што на самай справе прыгнятальна там выглядала не толькі гэтая частка пешаходнай…

19.03.2026

Без нармальных дарог і нават без сапожніка: пра што жыхары вёскі пад Слаўгарадам зноў сказалі ўладам

У Новай Слабадзе прайшоў сельскі сход: жыхары зноў узнялі пытанні разбітых дарог, закінутых участкаў і…

19.03.2026

«Неделя — и по швам»: беларуска раскритиковала обувь Megatop

Беларуска пожаловалась на кроссовки Megatop: обувь развалилась через неделю. Пользователи советуют вернуть товар по гарантии.

19.03.2026

В Бресте раскрыли подпольное казино. Налоговик пришел поиграть со скрытой камерой и показал все изнутри (видео)

Внутри находились профессиональные покерные столы, автоматические шафл-машины для перемешивания карт, более 19 тысяч фишек, свыше…

19.03.2026

Песок по цене плитки: житель Барановичей поднял шум из-за «космических» цен на стройматериалы

Цены на песок в Барановичах достигли 1 000 рублей за машину. Жители обсуждают рост стоимости…

19.03.2026

Пасля скаргі на кіраўніцтва Слуцкай ЦРБ да жанчыны прыйшлі супрацоўнікі КДБ

Жыхарка Слуцка сцвярджае, што пасля яе заяваў пра смерць бацькі і скаргаў на кіраўніцтва бальніцы…

19.03.2026