Categories: Новости

«Бегалі па паверсе ў пошуках нашатыру». У Магілёве абмяркоўваюць стан медыцыны

Жыхар Магілёва падзяліўся праблемамі ў сістэме аховы здароўя: ад недахопу абсталявання да адтоку кадраў. Падобныя скрагі ўзнікаюць і ў іншых гарадах.

Share

У Магілёве ў сацыяльных сетках зноў загаварылі пра праблемы ў сістэме аховы здароўя. Нагодай стаў допіс у Telegram-канале Вячэрні Магілёў, дзе адзін з чытачоў падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі.

Чытайце таксама: Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы

На сітуацыю звярнула ўвагу «Магілёў.медыя». Аўтар паведамлення, магілёвец Аляксей Таранаў, сцвярджае, што медыцына ў рэгіёне патрабуе сур’ёзных зменаў. На яго думку, праблемы закранаюць практычна ўсе аспекты — ад стану будынкаў і абсталявання да наяўнасці лекаў і спецыялістаў, асабліва ў сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах.

Ён звязвае цяперашнюю сітуацыю з працэсамі «аптымізацыі», якія пачаліся яшчэ раней. Паводле яго слоў, гэтыя змены ў выніку прывялі не да паляпшэння, а да скарачэння магчымасцяў сістэмы.

Урач, ілюстрацыйнае фота. Крыніца: www.mja.com.au

У якасці прыкладу аўтар прыводзіць канкрэтны выпадак: у адной з паліклінік, паводле яго сцвярджэння, у хірурга не аказалася нават нашатырнага спірту, і медыкі вымушаныя былі шукаць яго па ўсім паверсе. Ён задаецца пытаннем, як у такіх умовах працуюць урачы ў яшчэ больш аддаленых населеных пунктах.

Асобна ўзгадваецца і стан транспарту хуткай дапамогі. Паводле аўтара, у некаторых выпадках выкарыстоўваюцца старыя аўтамабілі, паездкі ў якіх могуць быць некамфортнымі нават для здаровага чалавека, не кажучы ўжо пра пацыентаў.

Пры гэтым адной з ключавых праблем ён называе недахоп медыцынскіх кадраў у рэгіёнах. З-за гэтага, як адзначаецца, жыхары вёсак і невялікіх гарадоў часта вымушаныя разлічваць на дапамогу ў буйных гарадах.

Дарэчы, само выданне Вячэрні Магілёў з кастрычніка 2025 года спыніла выхад друкаванай версіі. Цяпер праект існуе пераважна ў фармаце Telegram-канала, які працягвае абнаўляцца і збірае аўдыторыю.

Чаму беларусы скардзяцца на медыцыну

Падобныя скаргі гучаць не толькі ў Магілёўскай вобласці. Раней жыхарка Бярозы расказала ў TikTok пра складанасці з запісам да ўрачоў у мясцовай паліклініцы. Паводле яе слоў, маладыя спецыялісты пасля абавязковай адпрацоўкі часта пакідаюць працу, што стварае дэфіцыт кадраў.

У выніку ўрачы, якія застаюцца, вымушаныя працаваць з вялікай нагрузкай. Гэта, як адзначаюць пацыенты, адбіваецца і на даступнасці, і на якасці медыцынскай дапамогі.

Яшчэ адна праблема, пра якую часта гавораць у рэгіёнах, — чэргі на базавыя працэдуры, у тым ліку на здачу аналізаў. Жыхары звязваюць гэта ў першую чаргу з недахопам спецыялістаў.

Акрамя таго, у шэрагу раённых цэнтраў адзначаецца закрыццё радзільных аддзяленняў. З-за гэтага пацыентам, у тым ліку будучым маці, даводзіцца ездзіць у іншыя гарады, часам за дзясяткі і нават сотні кіламетраў.

Былы будынак раддому ў Слуцку, які закрылі. Фота мясцовых жыхароў

Праблемы з чэргамі перыядычна ўзнікаюць і ў Мінску. Аднак менавіта сталіца застаецца асноўным месцам, куды імкнуцца маладыя ўрачы пасля размеркавання. Гэта яшчэ больш узмацняе дысбаланс паміж цэнтрам і рэгіёнамі.

У выніку сітуацыя, калі ў буйных гарадах канцэнтруюцца кадры і магчымасці, а ў рэгіёнах назіраецца іх дэфіцыт, працягвае заставацца адной з ключавых праблем беларускай сістэмы аховы здароўя.

Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

Recent Posts

Сарафан за 15 рублей обернулся кредитом на 500: в Пинске покупательницу обманули через Instagram

Желание купить модную одежду со скидкой закончилось не обновкой, а чужим кредитом. Вместо сарафана за…

14.11.2026

«Сделали бы лучше нормальное освещение улиц». Власти Барановичей отчитались о благоустройстве и нарвались на критику

Чиновники строят бетонные островки безопасности и кладут асфальт, а горожане жалуются на обилие ненормативных «спящих…

14.11.2026

Открыли под фанфары, закрыли через три дня. В Браславе новый бассейн «Драйв» уже не работает

Новый ФОК в Браславе торжественно открыли к 7 ноября, но бассейн закрылся уже 11-го. Теперь…

13.11.2026

«Яма на яме, а асфальт перекошен». Житель Мозыря возмутился состоянием дорог в городе

Мозырянин сравнил дороги родного города с другими населенными пунктами Беларуси и пришел к неприятному выводу:…

13.11.2026

Главная елка Бреста сменит место и облик. Узнали, что думают брестчане по этому поводу

В Бресте готовятся к Новому году, и главная праздничная интрига этого сезона — главная городская…

13.11.2026

«А где можно уже смеяться?» На БПХО планируют шить турецкие джинсы, но жители Барановичей в это особо не верят

Турецкие компании планируют арендовать площади Барановичского хлопчатобумажного объединения для выпуска джинсовой одежды.

13.11.2026