На драўляным спуску з вуліцы Бурдзенкі да правага берага Дубравенкі некалькі прыступак праламаліся адна за адной. Спуск для пешаходаў зрабіўся небяспечным.
Лесвіца на вуліцы Бурдзенкі. Фота: "МагілёўАнлайн"
Драўляная лесвіца, якая вядзе з вуліцы Бурдзенкі да правага берага Дубравенкі ў Магілёве, прыйшла ў аварыйны стан. На некалькіх участках прыступкі праламаліся, прычым месцамі — адна за адной.
Чытайце таксама: «А как с коляской спускаться?»: могилевчане спорят о новой набережной Дубровенки
Пра гэта паведаміла выданне «Магілёў анлайн».
Пашкоджанні робяць спуск небяспечным для пешаходаў. Асабліва рызыкоўна карыстацца ім увечары: у цемры можна не заўважыць праламаную прыступку і атрымаць траўму. Цяпер, калі светлавы дзень становіцца карацейшым, праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.
Пры гэтым стан лесвіцы не стаў нечаканасцю: на яе ўжо не раз звярталі ўвагу, мясцовыя жыхары. Ці плануюць цяпер поўнасцю аднаўляць канструкцыю і ці ўключылі яе ў план капітальнага рамонту лесвіц на наступны год, пакуль невядома.
Няма інфармацыі і пра тое, ці звярталіся мясцовыя жыхары са скаргамі ў адказныя службы.
Гэта не адзіная драўляная лесвіца ў горадзе, стан якой выклікае пытанні. Раней «Магілёў анлайн» пісаў пра спуск з вёскі Палавінны Лог на вуліцу Грышына, каля мікрараёна «Тэхнапрыбор».
Там драўляная канструкцыя таксама перакасілася, а прыступкі пачалі правальвацца. Мясцовыя жыхары неаднаразова скардзіліся на яе стан. Паводле інфармацыі выдання, здаралася, што людзі правальваліся праз пашкоджаныя прыступкі.
Нягледзячы на скаргі, лесвіцу рамантавалі толькі часткова. Цяпер падобная праблема ўзнікла і на спуску да Дубравенкі — там таксама пашкоджанні закранулі некалькі прыступак запар.
Ці возьмуцца гарадскія службы за паўнавартасны рамонт гэтых спускаў, пакуль невядома.
Чытайце таксама: «Навіна сусветнага значэння»: у Магілёве рэканструююць грамадскую прыбіральню, але жыхары ўзгадалі старыя праблемы
«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…
БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…
С начала ноября иностранные перевозчики заправляли грузовики из передвижных АЗС с емкостями на 1000 литров.…
В Дубинцах Чашникского района люди годами живут с перебоями воды. Вместо нормального водоснабжения — бочка,…
Асабліва случчане наракаюць на цемру ў раёне Цукровага завода, дзе, паводле словаў жыхароў, дрэнна відаць…
Дорожники латали трассу в сторону Каменецкого кольца в октябре, но асфальт уже разваливается. Водители возмущены…