Categories: Новости

У Слуцку жыхары скардзяцца на вулічнае асвятленне: у адных раёнах ліхтары ўключаюцца на паўгадзіны пазней

Асабліва случчане наракаюць на цемру ў раёне Цукровага завода, дзе, паводле словаў жыхароў, дрэнна відаць нават дарогу каля школы і каледжа.

Share

Жыхары Слуцка звярнулі ўвагу на розніцу ў часе ўключэння вулічнага асвятлення ў розных частках горада. Паводле іх словаў, у адных раёнах ліхтары запальваюцца ў звычайны час, а ў іншых — прыкладна на паўгадзіны пазней.

Чытайце таксама: «Ігнараванне выходзіць ужо на новы ўзровень». На вуліцы Тутарынава ў Слуцку па-ранейшаму няма асвятлення

На праблему паскардзіліся ў мясцовым Telegram-канале. Адзін з жыхароў адзначыў, што такая сітуацыя працягваецца ўжо каля двух тыдняў:

«Няўжо адказным асобам незаўважна, што ў адной частцы горада асвятленне ўключаецца ў належны час, а ў іншай — прыкладна на паўгадзіны пазней? Гэта ўжо тыдні два». Пры гэтым, як вынікае з апублікаванага роліка, розніца паміж часткамі горада можа складаць некалькі метраў.

Праблема выклікала абмеркаванне сярод случчан. Некаторыя паспрабавалі патлумачыць розніцу ў часе жартам:

  • «Можа, у той частцы горада цямнее на паўгадзіны пазней».
У верасні ў жыхароў узнікалі скаргі на адсутнасць асвятленне на вуліцы Тутарынава ў Слуцку. Фота случчанаў, палепшанае з дапамогай Gemini

Аднак іншыя жыхары звярнулі ўвагу на канкрэтныя праблемныя месцы. Асабліва шмат нараканняў было на раён каля Цукровага камбіната.

  • «На Цукровым увогуле жах. На дарозе паміж школай і каледжам нічога не відаць. Там яшчэ і плітка пакладзеная абы-як — можна ногі зламаць», — напісала адна случчанка.

Іншы жыхар у адказ іранічна заўважыў:

  • «Плітка там цудоўная, самы бедны раён».

На гэта случчанка адказала, што была негатыўна ўражаная цемрай у гэтай частцы горада: «Я прыехала і ашалела. Усюды проста цемра. Паміж дзіцячымі садкамі, як ні дзіўна, нешта сяк-так свеціць, і на тым дзякуй». Людзі адзначылі, што кожны раз спатыкаюцца на гэтым участку.

Што адказалі наконт асвятлення?

На скаргу з’явілася тлумачэнне ад спецыяліста, які адказаў на скаргі жыхароў. Паводле ягонай інфармацыі, цяпер у горадзе ўсталёўваюць новыя лічыльнікі. Частка вуліц пакуль асвятляецца з дапамогай старых астранамічных рэле, таму ліхтары ў розных раёнах уключаюцца ў розны час.

«Пасля ўстаноўкі лічыльнікаў будзе яшчэ наладжванне асвятлення», — гаворыцца ў адказе.

Адказ, якім падзяліўся навінавы партал «SlutskGorod»

Аднак такое тлумачэнне не зняло пытанняў у случчан. Адна з жыхарак заўважыла, што гэтае наладжванне цягнецца ўжо другі год.

Іншы чалавек засумняваўся ў тым, што для ўключэння і выключэння вулічнага асвятлення выкарыстоўваюць менавіта лічыльнікі: «А гэта дакладна “спецыяліст”? Якія такія “лічыльнікі” будуць уключаць-выключаць асвятленне? У лічыльнікаў іншае прызначэнне».

На сённяшні момант адказаў на гэтыя пытанні не з’явілася. Таксама пакуль невядома, калі ў розных частках Слуцка завершаць устаноўку абсталявання і наладзяць працу вулічнага асвятлення.

Чытайце таксама: За Слуцкам па дарозе ў Навадворцы не працуе асвятленне

Recent Posts

«Видимо, в параллельной вселенной»: «Евроопт» ищет сотрудников в Бресте, но горожане усомнились в обещанных суммах

«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…

17.11.2026

«В Брест сделать не судьба?» БелЖД запускает бизнес-поезда в Минск, но пинчане требуют нормальных рейсов в другие места

БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…

17.11.2026

На Брестчине выявили десять нелегальных заправок для иностранных фур. Их оборудовали в микроавтобусах

С начала ноября иностранные перевозчики заправляли грузовики из передвижных АЗС с емкостями на 1000 литров.…

17.11.2026

Пять лет без нормальной воды: жители деревни Дубинцы устали ждать обещаний властей

В Дубинцах Чашникского района люди годами живут с перебоями воды. Вместо нормального водоснабжения — бочка,…

17.11.2026

«Ехал, подумал — в яму влетел». Брестчане раскритиковали свежий ремонт Каменецкого шоссе

Дорожники латали трассу в сторону Каменецкого кольца в октябре, но асфальт уже разваливается. Водители возмущены…

17.11.2026

У Магілёве на драўлянай лесвіцы да Дубравенкі праваліліся прыступкі. На яе стан скардзіліся не раз

На драўляным спуску з вуліцы Бурдзенкі да правага берага Дубравенкі некалькі прыступак праламаліся адна за…

17.11.2026