У Магілёве спыняе працу апошні букіністычны аддзел. Да 1 жніўня паліцы павінны вызваліць, а кнігі, якія не паспелі прадаць, ужо вяртаюць іх уладальнікам.
Аддзел з букіністыкай у "Белкнізе" Магілёва. Фота: "Магілёў.анлайн"
Апошні ў Магілёве букіністычны аддзел, які працаваў у краме «Белкніга» на Пушкінскім праспекце, 38, закрываецца. Пра гэта пакупнікам паведамляюць супрацоўнікі крамы, спасылаючыся на загад Міністэрства інфармацыі.
Чытайце таксама: У Беларусі ліквідуюць вядомы сэрвіс па продажы квіткоў. Следства прыцягнула «палітычны» артыкул
У дакуменце ўказана, што аддзел спыняе працу «ў сувязі з вытворчай неабходнасцю і аптымізацыяй рознічнай сеткі».
Да 1 жніўня усе кнігі, якія не знайшлі новых уладальнікаў, павінны вярнуць людзям, што перадалі іх на камісію. Пры гэтым сама кніжная крама працягне працаваць. Што адкрыюць на месцы букіністычнага аддзела, пакуль не паведамляецца.
Для многіх магілёўцаў «Букініст» быў важным месцам, заўважае «Магілёў.медыя». Сюды прыносілі ўжо прачытаныя кнігі, каб яны знайшлі новых чытачоў, і адначасова куплялі выданні, якія ўжо немагчыма было адшукаць у звычайных кнігарнях.
Менавіта ў букіністычных аддзелах можна было знайсці старыя выданні, рэдкія пераклады, кнігі, якія даўно не перавыдаваліся або ўжо зніклі з афіцыйнага продажу.
Пасля закрыцця апошняй камісіёнкі ў Магілёве такой магчымасці ў жыхароў горада больш не застанецца.
Навіна пра закрыццё апошняга букіністычнага аддзела выклікала хвалю шкадавання сярод жыхароў Магілёва. Многія адзначылі, што горад паступова губляе кніжныя крамы, а замест іх адкрываюцца аб’екты зусім іншага профілю, заўважыла BGmedia.
Закрыццё букіністычнага аддзела адбываецца разам з іншымі зменамі ў кніжным і газетным гандлі Магілёўскай вобласці.
Некалькі гадоў таму ў рэгіёне была ліквідаваная сетка «Магілёўсаюздрук», якая існавала яшчэ з 1918 года. Арганізацыя аб’ядноўвала 224 гандлёвыя аб’екты — кіёскі, павільёны і крамы.
Пасля банкруцтва ў шэрагу раённых цэнтраў, у тым ліку ў Горках, Мсціславе, Быхаве і Дрыбіне, газетныя кіёскі зніклі цалкам. Частку аб’ектаў, што засталіся ў Магілёве і Бабруйску, перадалі «Белпошце».
Тады закрыццё тлумачылі развіццём лічбавых тэхналогій і тым, што людзі ўсё радзей купляюць друкаваныя выданні.
Букіністычныя крамы адрозніваюцца ад звычайных тым, што працуюць з другасным рынкам кніг. Менавіта сюды людзі дзесяцігоддзямі прыносілі асабістыя бібліятэкі, старыя энцыклапедыі, мастацкую літаратуру, рэдкія савецкія і замежныя выданні.
Такія кнігі часта ўжо немагчыма знайсці ў дзяржаўных кнігарнях.
Пасля закрыцця апошняй кніжнай камісіёнкі гэты канал абмену кнігамі ў Магілёве фактычна спыніць існаванне.
Як вынікае з апошніх навінаў, у рэгіёне працягваецца скарачэнне традыцыйнай кніжнай і газетнай інфраструктуры: спачатку знікла большасць кіёскаў з друкаванай прадукцыяй, а цяпер закрываецца і апошні букіністычны аддзел горада.
Чытайце таксама: «Там — цивилизация, а здесь — трущобы»: могилевчанка показала заброшенный двор в самом центре города
Мнения беларусов в комментариях под видео в TikTok разделились. Некоторые поддерживают мужчину, а другие просят…
Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра Слуцк пасля вайны і эпідэміі. Не ўсе случчане зразумелі такую…
Раённая газета паказала новыя клумбы і інсталяцыі ў Калінкавічах. Самі гараджане ў каментарах абурыліся знікненнем…
У Гомелі мастакі і людзі, якія займаюцца творчасцю, скардзяцца, што ў горадзе становіцца ўсё менш…
Быхаўская раёнка за два дні выпусціла тры матэрыялы пра рамонт дарог. Частка работ пры гэтым…
Кобринчане жалуются на пробки при съезде со «старого» моста и считают, что светофор стал работать…