У мінскім следчым ізалятары памёр 63-гадовы жыхар Брэста Юрый Лукша.
Чытайце таксама: «Ён яшчэ цёплы»: што былыя зняволеныя расказалі пра смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра ў калоніі
Пра яго смерць паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле выдання, Лукшу затрымалі ў кастрычніку 2025 года. З Брэста яго перавезлі ў Мінск, дзе спачатку дзесяць дзён трымалі на Акрэсціна, а пасля змясцілі ў СІЗА ў Калядзічах.
Як расказалі сям’і сукамернікі мужчыны, на Акрэсціна ён моцна захварэў. Пазней Лукша неаднаразова скардзіўся, што яго турбуе сэрца.
Што вядома пра ягоную справу
Знаёмыя мужчыны паведамілі «Нашай Ніве», што ён чакаў суда па палітычным артыкуле за два каментары ў інтэрнэце. Аднак дакументальнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. Сваякі не паведамлялі праваабаронцам пра арышт, таму Лукшу не прызналі палітвязнем.

Юрый Лукша нарадзіўся 20 верасня 1962 года ў горадзе Жоўква каля Львова. Паводле звестак ініцыятывы Belpol, да затрымання ён шмат гадоў працаваў у Брэсце антыкрызісным кіраўніком. Ён займаўся суправаджэннем працэдур банкруцтва і ліквідацыі прадпрыемстваў, пераважна будаўнічых.
Па словах знаёмых, Лукша цяжка перажываў падзеі 2020 года і пачатак поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», мужчына памёр 29 снежня 2025 года ад сардэчнай недастатковасці. Суда ён так і не дачакаўся. Цела перадалі сям’і пасля Новага года.
Юрыя Лукшу пахавалі ў аграгарадку Ракітніца Жабінкаўскага раёна. У яго засталіся жонка і дарослая дачка.
Чытайце таксама: В Бресте банкротится транспортно-экспедиционная компания. На суде установили, сколько у нее долгов
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: